СТБ расказала пра мінскую школу імя Джорна Джавана — але такога чалавека не існуе
У адным з сюжэтаў на тэлеканале СТБ расказвалі пра тое, як дзеці вучацца правілам дарожнай бяспекі. Адбываецца гэта ў мінскай школе №170 «імя Джорна Джавана». Можа, гэта вядомы камуніст ці дзеяч мастацтва? Падобна, тэлевізійшчыкі павяліся на дзіцячы розыгрыш.
Сюжэт выйшаў яшчэ ў маі, але ў сацсетках на яго звярнулі ўвагу цяпер.
Афіцыйная назва навучальнай установы — сярэдняя школа №170. Ніякіх імёнаў вядомых дзеячаў ёй не прысвойвалі.
На гугл-картах яна сапраўды падпісаная імем Джорна Джавана. Хутчэй за ўсё, гэта «перайменаванне» ў інтэрнэце здарылася ў 2021 годзе. Віной таму — трэнд у тыктоку. Тады беларускія і расійскія падлеткі пачалі прысвойваць школам адвольныя імёны — сапраўдных людзей ці персанажаў гульняў і кіно.
Джорна Джавана — персанаж мангі і анімэ Jojo.
Чытайце яшчэ:
Шведскі інстытут FOJO святкуе 50-годдзе. 25 з іх ён дапамагае беларускаму медыясектару
Сёння Дзень нараджэння за кратамі адзначае наш калега Аляксандр Любянчук
Гісторык, кінадакумэнталістка, ні дня не працавала ў навінах. ГІсторыя Ксеніі Луцкінай