• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Стакгольме ставяць п’есу па кнізе Дзмітрыя Плакса пра забітага сына

    Якаб Хірдваль, драматург і загадчык літаратурнай часткі Каралеўскага драматычнага тэатра ў Стакгольме, стварае п’есу па кнізе Дзмітрыя Плакса «Пётр». У гэтай кнізе беларускі рэжысёр і журналіст распавядае  пра свайго сына, жорстка забітага аднагодкам ва ўзросце 16 гадоў. Прэм’ера спектакля адбудзецца 30 жніўня ў тэатры «Арыён», распавядае найбуйнейшая шведская газета Dagens Nyheter.

    Дзмітрый Плакс

    Дзмітрый Плакс і Якаб Хірдваль. Foto: Roger Tures­son

    Пяць гадоў таму на шаснаццацігадовага Пятра Плакса спланаваў і здзейсніў нематываваны напад ягоны сябра-аднагодак, які пакутаваў на псіхічны разлад. Дзмітрый Плакс дагэтуль цяжка перажывае смерць сына. Цяжкі маральны стан бацькі ледзьве не стаў перашкодай на шляху ўвасаблення кнігі «Пётр» у п’есу «Пётр: час», бо вядомы драматург і пастаноўшчык Якаб Хірдваль, якому Дзмітрый Плакс прапанаваў свой тэкст, асцерагаўся паглыбіць псіхічную траўму апошняга.

    Дзімітрый Плакс – рэжысёр, перакладчык, паэт, пісьменнік і журналіст. Нарадзіўся ў Мінску.  Супрацоўнічаў з «Беларускай дзелавой газетай» і газетай «Имя». У 1997 годзе пераехаў у Стакгольм (Швецыя). Працаваў на Шведскім радыё, быў прадзюсерам, драматургам Радыётэатра Шведскага радыё.  Зараз – мастацкі кіраўнік Dramaten.Doc. 

    Тэатральная адаптацыя будзе ўяўляць з сябе гісторыю пра бацьку, які сумуе па сваім дзіцяці і намагаецца захаваць яго жыццё, узгадваючы пра яго ўсё, што толькі магчыма. «А гэта азначае, – кажа Якаб Хірдваль, – што п’еса парадаксальным чынам будзе ўтрымліваць шмат святла, цеплыні і гумару».

    «Я таму і звярнуўся да Якаба, бо ведаў, што ен усё правільна зразумее», – каментуе такую інтэрпрэтацыю Дзмітрый Плакс. Акрамя таго, што аўтары разам выбіралі актора Андрэаса Лільехольма, які будзе граць Дзмітрыя ў п’есе, больш ніякага ўдзелу ў пастаноўцы спадар Плакс не бярэ, цалкам давяраючыся рэжысёру.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці