• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Скандал: Spiegel змясціў на вокладку Трампа з адрэзанай галавой статуі Свабоды

    Нямецкі часопіс Der Spiegel змясціў на вокладку свайго новага нумара, які выйшаў у суботу, 4 лютага, выяву прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, у адной руцэ якога акрываўлены нож, а ў другой — галава статуі Свабоды. «Амерыка перадусім», — гаворыцца ў подпісе.

     

     

    Як адзначае Wash­ing­ton Post, аўтарам малюнка выступіў Эдэль Радрыгес. Як удакладняе выданне, ён прыехаў у ЗША з Кубы ў 1980 годзе як палітычны ўцякач і разам з іншымі бежанцамі і імігрантамі абураны новым указам Трампа, зрабіў больш жорсткай міграцыйную палітыку Штатаў.

    «Гэта абезгалоўліванне дэмакратыі, абезгалоўліванне свяшчэннага сімвала», — растлумачыў ідэю Радрыгес, нагадаўшы, што з абезгалоўліваннем апошнім часам асацыюецца «Ісламская дзяржава». «У абодвух выпадках — гэта экстрэмісты, так што я проста зрабіў параўнанне паміж імі», — прыводзіць Wash­ing­ton Post яго словы.

    Выданне дадае, што сваю новую вокладку прадставіў і амерыканскі часопіс The New York­er. Ілюстрацыя называецца «згаслая Свабода» і ўяўляе сабой затухлую паходню у руцэ ў статуі.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці