• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Швейцарскі футбольны каментатар сутыкнуўся з крытыкай праз адсутнасць згадкі пра рэпрэсіі ў Беларусі

    Спартовага журналіста папракаюць у тым, што той змаўчаў аб палітычнай сітуацыі ў Беларусі, калі тлумачыў прычыны паражэння беларускай каманды ў матчы супраць швейцарцаў, піша «Наша Ніва». 

    Спартыўны вядучы SRF (Schweiz­er Radio und Fernse­hen ці Швейцарская тэлерадыёкампанія) Саша Руфер падвергся крытыцы праз замоўчванне масавых рэпрэсій у Беларусі падчас свайго аналізу слабых бакоў беларускай футбольнай зборнай. Пра гэта напісала швейцарскае выданне Tages-Anzeiger.

    Размова ідзе аб разборы недахопаў беларускіх футбалістаў, якія яшчэ ў канцы сакавіка разгромна прайгралі швейцарцам у адборачным матчы да чэмпіянату Еўропы па футболе (гэтую сітуацыю раней ужо каментавалі і капітан зборнай Беларусі, і яе галоўны трэнер).

    У сваім аналізе журналіст Саша Руфер апусціў факт масавых палітычных рэпрэсій у Беларусі, якія наўпрост адбіліся на якасці гульні беларускай зборнай, абмежаваўшыся толькі словамі аб «працэсе апрацоўкі беларускага футбола» і «проста кепскай гульні беларусаў».

    «Руфер змаўчаў аб непасрэдным уплыве на беларускую зборную рэпрэсій з боку рэжыму Лукашэнкі і казаў толькі пра нейкія працэсы апрацоўкі беларускага футбола. Журналіст не стаў згадваць тое, што нелаяльных і па сумяшчальніцтве добрых гульцоў рэжым Лукашэнкі зусім прыбраў са зборнай і не толькі», — піша выданне Tages-Anzeiger.

    У выніку Руфера абвінавацілі ў парушэнні журналісцкіх прынцыпаў данясення праўды і захавання справядлівасці, а швейцарска-нямецкая праваабарончая арганізацыя Libere­co ўвогуле скіравала адкрытую скаргу на адрас Швейцарскай тэлерадыёкампаніі, дзе працуе Саша Руфер.

    Аднак кампанія адхіліла скаргу Libere­co, заявіўшы аб адсутнасці парушэння прынцыпаў справядлівасці і праўды, а таксама адзначыўшы, што «спорт па-за палітыкай».

    «Наш асноўны бізнэс — гэта спорт, а не палітыка. Мы паведамляем гледачам аб дадатковых фактах толькі ў выпадку, калі для самой аўдыторыі гэта актуальна. Нягледзячы на ​​ўсю крытыку на адрас беларускіх і расійскіх спартоўцаў, гульні футбольных і іншых зборных — гэта ў першую чаргу пра найлепшыя выступы і эмоцыі, а не пра палітыку», — заявілі ў адказ на крытыку і скаргі ў Швейцарскай тэлерадыёкампаніі.

    Пры гэтым, як адзначае выданне Tages-Anzeiger, тэлерадыёкампанія сама была сярод тых, хто пісаў пра рэпрэсіі ў беларускім грамадстве і спорце. А журналіст Саша Руфер умаўчаў аб сітуацыі ў Беларусі няпроста так: ён атрымаў вымову яшчэ падчас чэмпіянату свету па футболе ў Катары, калі, наадварот, адкрыта асвятляў праблемы з правамі чалавека ў гэтай краіне, што не спадабалася яго наймальнікам.

    Чытайце яшчэ: 

    «Государство защищает не человека, а себя». Об исторической памяти и законодательной рамке

    «Чыноўнікі губляюцца, адчуваюць сябе пад ударам». Інтэрв’ю з кіраўніком БРЦ Станіславам Івашкевічам

    Журналісты не злачынцы! У цэнтры Мальмё прайшла акцыя ў падтрымку беларускіх калег

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці