Шведы раюць рабіць доўгія загалоўкі і кароткія «ліды»
Мы павінныя з першых жа слоў дапамагчы чытачу зразумець, пра што будзе наш артыкул, — такі прынцып сучаснай
У чытачоў
Як даведацца, чаго чакаюць ад
Прадстаўнікі беларускіх рэгіянальных і рэспубліканскіх выданняў напрацягу некалькіх дзён сустракаліся са шведскімі журналістамі, якія працуюць друкаваных і
Адметна, што шмат па якіх пазіцыях беларускія журналісты апынуліся на больш высокім прафесійным узроўні. Выкладчыкі FOJO неаднаразова заўважалі, што ніяк не могуць навучыць мясцовых журналістаў «класічным» прынцыпам напісання навінаў (пра «перагорнутую піраміду» ў Швецыі шмат хто з нашых калег па «цэху» нават не чуў).
З іншага боку, беларусам заставалася толькі пазайздросціць таму, што ў краіне з амаль такой жа колькасцю насельніцтва, як ў Беларусі, агульны штодзённы наклад газет складае 4 мільёны асобнікаў.
Дзяўчына на вэбсайце газеты «Barometern» («Барометр»)
87% насельніцтва Швецыі не адбыходзіцца без газет — як традыцыйных друкаваных, так і электронных. (Для параўнання: паводле апошніх дадзеных, каля 73% жыхароў нашай сталіцы не чытаюць ніякіх выданняў).
Але, хаця традыцыя чытання і адыгрывае істотную ролю, прыцягнуць увагу новых чытачоў да сваіх выданняў усё ж можна. Галоўнае — «выходзіць на рыбалку добра экіпіраваным».
Маленькі альбо невыразны фотаздымак, няўдалая структура артыкула ці ўсяго сайту, адсутнасць гіперспасылак, грэбаванне аўтарскім правам — усё гэта можа адбіцца на папулярнасці рэсурсу. Можа стацца так, што добры з пункту гледжання інфарматыўнасці сайт не будзе карыстацца папулярнасцю ў чытачоў.
Юнас Сэдэрстрэм
Важнымі ў працы
Сярод іх такія парады, як:
-«хуткасць — гэта яшчэ ня ўсё» (хуткасць у СМІ — гэта перавага, але толькі тады, калі ёй карыстаюцца з розумам),
-«вашае слова можа дайсці да многіх» (паспрабуйце даць чытачу ў іншым канцы свету зразумець тое, што вы хацелі сказаць),
— «верце ў моц слова» (слова жыве
і іншыя.
Слова словам, але сярод сучасных накірункаў развіцця
Як шчыра прызналіся беларусам шведскія калегі, яны і «шыюць, і жнуць, і на дудзе часам граюць». Даводзіцца забаўляць чытачоў
Пеле Ёхансан
Журналіст
Сёння на рынку працы ў Швецыі вельмі запатрабаваныя такія ўніверсальныя журналісты, як Пеле Ёхансан. Падаецца, што праз некалькі гадоў на Захадзе толькі такія і будуць.
Большасць нашых суайчыннікаў пакуль што пляцецца далёка «ў хвасце», але, як неаднаразова падкрэслівалі шведскія калегі, працаваць у вэбе давядзецца ў хуткім часе ўсім. Таму засвойваць новыя тэхналогіі, развіваць свае сайты і выхоўваць будучых чытачоў (ды і выхоўвацца самім) варта ўжо сёння.