• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Штраф Дабравольскаму пакінулі ў сіле

    На слуханнях 1 сакавіка суддзя Мінскага гарадскога суда Валерый Камісараў зачытаў скаргу, а таксама выслухаў тлумачэнні Паўла Дабравольскага адносна інцыдэнту з затрыманнем і збіццём 25 студзеня.

    Журналіст распавёў пра абставіны здарэння, пра свой зварот у Следчы камітэт, а таксама звароты калег у Генпракуратуру, МУС, Мінінфармацыі.

    Выслухаўшы гэтую інфармацыю, суддзя пакінуў рашэнне Фрунзенскага раённага суда ў сіле. Цяпер Павел Дабравольскі збіраецца дамагацца адмены штрафу ў Вярхоўным судзе.   

    Падтрымаць Дабравольскага прыйшлі каля 20 калег, у тым ліку старшыня ГА «БАЖ» Андрэй Бастунец. За здымкі без дазволу на мабільны тэлефон з суда выдалілі прысутную ў зале жанчыну. Таксама суддзя папярэдзіў карэспандэнтку “Нашай Нівы” Ірыну Арахоўскую тое, што зрабіла яго фота да пачатку судовага працэсу. Валерый Камісараў запатрабаваў, каб журналістка выдаліла фота ў яго на вачах.

    У аўторак Мінскі гарадскі разглядаў касацыйную скаргу журналіста TUT.BY, якога месяц таму затрымалі ў будынку суда Фрунзенскага раёна, збілі, а потым аштрафавалі на 9 млн 450 тыс рублёў за нібыта непадпарадкаванне міліцыянтам і дробнае хуліганства.

    За месяц, які мінуў з часу інцыдэнту, калегі журналіста звярталіся ў некалькі дзяржаўных ведамстваў з просьбай адрэагаваць на сітуацыю. Міністэрства ўнутраных спраў адразу назвала дзеянні праваахоўнікаў законнымі, міністр інфармацыі таксама стала на бок міліцыянтаў і абараняць журналіста не стала, такое ж меркаванне выказаў і міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі.

    Між тым, Следчы камітэт па-ранейшаму не азнаёміў пацярпелага журналіста з вынікамі праверкі, прызначанай па факце збіцця міліцыянтамі. Паводле  Дабравольскага, следчыя нават не вярнулі яму мабільны тэлефон з запісам інцыдэнту, які прасілі на адзін дзень.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці