• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Шасці рэдактарам апазіцыйнай газеты ў Ганконгу пагражае пажыццёвае зняволенне

    Шэсць рэдактараў газеты «Apple Daily», якую ўлады Кітая закрылі ў Ганконгу, прызналі сябе вінаватымі ў «змове з замежнымі сіламі». Ім пагражае пажыццёвае зняволенне. Аб гэтым паведамляе BBC. 

    Чатыры былыя старэйшыя рэдактары і два былыя кіраўнікі газеты «Apple Dai­ly» ў аўторак 22 лістапада у Высокім судзе Ганконгу, асаблівага адміністрацыйнага раёну КНР, прызналі сябе вінаватымі ў «змове з замежнымі сіламі для стварэння пагрозы нацыянальнай бяспецы». Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле прадугледжвае пажыццёвае зняволенне.

    Паводле BBC, чакаецца, што некаторыя з шасці чалавек, якія прызналі сябе вінаватымі, дадуць паказанні на маючым адбыцца гучным працэсе супраць Джымі Лая.

    Джымі Лай – вядомы ганконскі прадпрымальнік-мільярдэр, які валодаў газетай. Ён знаходзіцца ў ганконгскай турме з красавіка 2021 года за удзел у апазіцыйным мітынгу і яму пагражаюць новыя абвінавачанні.

    У чэрвені 2021 года каля паўтысячы паліцыянтаў уварваліся ў офісы «Apple Dai­ly» у Ганконгу пад маркай таго, што яе публікацыі парушаюць закон аб нацыянальнай бяспецы.

    Паліцыя арыштавала галоўнага рэдактара і чатырох мэнэджэраў выдання. Актывы на 18 млн ганконскіх даляраў ($2,3 мільёны), якія належаць тром кампаніям, звязаным з «Apple Dai­ly», былі замарожаныя.

    Сотні артыкулаў газеты былі прадстаўлены ў якасці доказаў падчас судовага працэсу супраць першых асоб рэдакцыі, у тым ліку яе галоўнага рэдактара.

    Пракуроры заявілі, што ў артыкулах утрымліваўся заклік да ўмяшання замежных сіл, каб дапамагчы апазіцыі Ганконга, і заклік да санкцый супраць Пекіна.

    Як паведамляе BBC, прызнанне віны шасцю рэдактарамі  – частка знакавай справы, у якой новы закон аб нацыянальнай бяспецы, уведзены афіцыйным Пекінам у 2020 годзе для падаўлення іншадумства, упершыню быў выкарыстаны супраць медыя-арганізацыі і яе супрацоўнікаў.

    З моманту прыняцця закона ў чэрвені 2020 года за парушэнне яго палажэнняў былі арыштаваны больш за 100 чалавек, у тым ліку і Джымі Лай.

    Чытаць яшчэ: 

    Эпідэмія, рэвалюцыя, рэпрэсіі, вайна… Ці застаецца месца культуры на старонках беларускіх СМІ?

    «Занадта моцна». У Варшаве адбылася прэм’ера фільму пра журналістак «Белсату» – «У жывым эфіры»

    Чаму зніклі стрымы Чалага і ці вернуцца яны

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці