Сцісла пра «справу БЕЛТА»: спісы затрыманых і факты
Следчы камітэт расследуе крымінальную справу па ч. 2 арт. 349 (несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі, здзейснены з іншай асабістай зацікаўленасці, які пацягнуў прычыненне істотнай шкоды) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Праводзяцца следчыя дзеянні з удзелам службовых асоб рэдакцыйна-выдавецкай установы «Культура і мастацтва», ТАА «РиэлтБай", ТАА "АйТиВи", выдавецкага дома «Беларуская навука», ЗАТ «БелаПАН», ТАА «Тутбай Медыя».
Усіх затрыманых па справе (а гэта агулам 18 чалавек, 8 з іх былі затрыманыя на 72 гадзіны) адпусцілі.
Справа БелТА. Факты, спісы, спасылкі па тэме
Сітуацыя 7 жніўня
Спіс затрыманых 7 жніўня па справе БелТА:
-
Таццяна Каравянкова (БелаПАН),
-
Андрэй Серада (БелаПАН),
-
Марына Золатава (Tut.by),
-
Ганна Калтыгіна (Tut.by),
-
Ульяна Бабаед (Tut.by),
-
Галіна Уласік (Tut.by),
-
Дзмітрый Бобрык (Tut.by),
-
Ганна Ермачонак (Tut.by),
-
Яўгенія Беразюк (Tut.by)
-
Людміла Чэкіна (Tut.by).
Увечары вызвалілі пасля допыту ў СК:
Ульяну Бабаед;
Яўгенію Беразюк;
Андрэя Сераду;
Дзьмітрыя Бобрыка;
Людмілу Чэкіну.
Затрыманымі на 72 гадзіны застаюцца:
Таццяна Каравянкова.
Вядома, што 7 жніўня ператрусы адбыліся ў памяшканнях рэдакцый БелаПАН і Tut.by, у рэдакцыі газеты “Навука”, якая знаходзіцца ў будынку Акадэміі навук Беларусі. Супрацоўнікі рэдакцыі адмовіліся расказваць падрабязнасці, спасылаючыся на падпісаны імі дакумент аб неразгалошванні.
Адбыліся ператрусы ў кватэры Ульяны Бабаед, Ганны Ермачонак, Галіна Уласік, Марыны Золатавай.
Адбыўся ператрус у журналісткі БелаПАН Тацяны Каравянковай на лецішчы ў вёсцы Жодзішкі Гродзенскай вобласці (журналістка праводзіла там адпачынак). У кватэры ў Мінску адбыўся ператрус 8 жніўня.
Сітуацыя 8 жніўня
Журналіста Аляксея Жукава, які раней быў рэдактарам часопіса «Сельская гаспадарка», супрацоўнічаў з газетай «Белорусы и рынок» забралі разам з жонкай з дома ў Бараўлянах.
Журналісты парталу нерухомасці Realt.by паведамілі Беларускай асацыяцыі журналістаў, што раніцай у іх офісе таксама адбыўся ператрус па “справе БЕЛТА”. Ператрус праводзіў Следчы камітэт, забраныя камп’ютары і ноўтбукі.
Адбыўся ператрус у рэдакцыі газеты «Культура».
Зісер пасьля допыту: Расьсьледаваньне «справы БелТА» можа заняць месяцы і гады
Адпусцілі пасля допыту:
Арына Жукава
Ігар Хмара (Realt.by)
Марыя Сарока (Realt.by)
Алена Маслоўская (Realt.by)
Уладзіслаў Кулецкі (Realt.by)
Затрыманыя на 72 гадзіны:
Паўлюк Быкоўскі
Задержание журналиста Быковского: DW направила протест послу Беларуси в ФРГ
Ператрусы 8 жніўня:
- У Мінску раніцай з пастановай на ператрус (ад 30.07.) прыйшлі ў кватэру Паўлюка Быкоўскага, забралі тэхніку і банкаўскія карткі.
- Адбыўся ператрус у кватэры Аляксея і Арыны Жукавых (г.п. Бараўляны), забралі камп’ютарную тэхніку.
- 8 жніўня правялі ператрус у мінскай кватэры журналісткі БелаПАН Таццяны Каравянковай. Канфіскавалі носьбіты інфармацыі: жорсткія дыскі кампутараў, карту памяці фотаапарата і USB-назапашвальнік. Каравянкова ў гэты час знаходзілася ў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў — яна затрыманая на трое сутак у межах справы.
- 8 жніўня працягваўся ператрус у памяшканнях Tut.by. (Ператрус у рэдакцыі скончаны, але ў іншых падраздзяленнях кампаніі працягваецца.)
- 8 жніўня цягам 5 гадзін праходзіў ператрус у дзяржаўнай газеце «Культура». Следчыя правяралі рэдакцыйныя камп’ютары. Ніхто з
супрацоўнікаў не затрыманы.
- Ператрус у офісе кампаніі Realt.by. Следчыя вывезлі камп’ютары і ноўтбукі.
- 8 жніўня праводзіліся таксама следчыя дзеянні ў дачыненні ТАА “АйТиВи” (сайт ITV.BY, кабельнае тэлебачанне). Супрацоўнікі прадпрыемства адмовіліся кантактаваць з журналістамі.
Сітуацыя 9 жніўня
Затрыманая галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына. У яе дома быў ператрус.
Следчы камітэт пацвердзіў затрыманне.
Вызвалілі рэдактараў TUT.BY Галіну Уласік, Ганну Калтыгіну, Марыну Золатаву, Ганну Ермачонак.
Вызвалілі вэб-рэдактара «Белорусы и рынок» Аляксея Жукава.
Яна мае статус падзраванай па справе. Матэрыялы справы разгалошваць забаронена.
СК: По «делу БелТА» задержана главный редактор БелаПАН Ирина Левшина