• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рыгор Кастусёў будзе адбываць прысуд у калоніі ў Івацэвічах

    Палітыка і публіцыста Рыгора Кастусёва накіравалі адбываць пакаранне — 10 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму — у папраўчую калонію №22 у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці.

    “Закінулі ажно ў Івацэвіцкі раён. Як планавалася, і прасіўся на Магілёў ці Шклоў, во бач, як збылося. Дабіраліся па этапу доўга. Тут такая працэдура. Выдалі зэкаўскую форму. Усё, што небходна. Пастрыгся налыса, давялося збрыць вусы. Вось такія мае навіны”, — напісаў палітык у лісце да жонкі Ларысы.

    Зараз Рыгор Андрэевіч пакуль знаходзіцца ў папраўчай калоніі на каранціне разам з іншымі зняволенымі, што прыбылі па этапу. Пасля яго размяркуюць у адзін з атрадаў.

    65-гадовы палітык спадзяваўся, што яго накіруюць адбываць пакаранне ў Шклоў ці Магілёў — каб родным было зручней яго адведваць. Падаваў адпаведную заяву ў Дэпартамент выканання пакаранняў МУС, але яе чамусьці не задаволілі.

    У апошнія месяцы знаходжання ў СІЗА №2 на вуліцы Валадарскага ў Мінску атрымліваў лісты толькі ад жонкі, паведамленні ад іншых людзей да яго папросту не даходзілі.

    Кастусёва затрымалі ў Шклове 12 красавіка 2021 года. Пазней стала вядома, што Рыгор Кастусёў, палітолаг Аляксандар Фядута і юрыст Юрый Зянковіч абвінавачаныя ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэкса).

    Спачатку яго ўтрымлівалі пад арыштам у СІЗА КДБ, пазней перавялі ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Ужо за кратамі ў Рыгора Андрэевіча ўрачы дыягнаставалі анкалагічнае захворванне. Аднак, нягледзячы на гэта, меру ўтрымання яму так і не змянілі.

    Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала Рыгора Кастусёва палітвязнем.

    Генпракуратура 9 чэрвеня 2022 года паведаміла, што справу «аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады» накіравалі ў суд. Разгляд справы пачаўся 29 ліпеня 2022 года. Сваю віну Кастусёў не прызнаў.

    30 жніўня дзяржаўны абвінаваўца Міхаіл Кавалёў запатрабаваў для палітвязня 12 гадоў зняволення. 5 верасня суддзя Мінскага абласнога суда Уладзімір Арэшка прызнаў Рыгора Кастусёва вінаватым і прысудзіў яму 10 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

    Кастусёў падаваў апеляцыйную скаргу на рашэнне Мінскага абласнога суда ў Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь, але 29 лістапада Вярхоўны суд адмовіў у яе задавальненні, пакінуўшы прысуд у сіле.

    На працягу многіх гадоў Рыгор Кастусёў з’яўляўся сябрам грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

    Чытайце яшчэ: 

    Улады паведамілі, колькі сайтаў і ТГ-каналаў яны заблакавалі

    Журналіст Дзмітрый Семчанка з‑за кратаў: «Прыемна ўвага, якая надае сэнс маім учынкам»

    Новый рекорд числа журналистов, находящихся в заключении по всему миру

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці