Улады паведамілі, колькі сайтаў і ТГ-каналаў яны заблакавалі
З пачатку 2022 года ў Беларусі заблакавалі больш за 3 тысячы інтэрнэт-рэсурсаў. Пра гэта гаворыцца ў снежаньскіх матэрыялах для ўдзельнікаў інфармацыйна-прапагандысцкіх групаў, апублікаваных на сайце Мінгарвыканкаму.
Агулам з 2015 па 2022 год былі прынятыя рашэнні пра блакаванне 8025 інтэрнэт-рэсурсаў ды іх складовых частак. Такім чынам, 2022 год стаў самым “плённым”.
Паведамляецца, што за 2021 год Мінінфарм уключыў у “экстрэмісцкі спіс” 684 сайты на падставе 420 рашэнняў судоў. Паводле заяваў МУС у 2021–22 гадах суды прызналі “экстрэмісцкімі матэрыяламі” 778 тэлеграм-каналаў ды іншых інтэрнэт-рэсурсаў.
Больш за 300 тэлеграм-каналаў і чатаў былі прызнаныя “экстрэмісцкімі фармаваннямі”. А дзейнасць больш як 160 тэлеграм-каналаў і чатаў уладам удалося спыніць.
Чытайце яшчэ:
NYT: Супрацоўнікі ФСБ называюць дзяржаўных прапагандыстаў «калегамі»
Найлепшы бізнес, ініцыятыва, артыст, валанцёр і герой публікацыі. MOST Media запускае ўласную прэмію
Еўрапейская федэрацыя журналістаў працягвае патрабаваць вызвалення Ларысы Шчыраковай