• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Рэпарцёры без межаў» адрэагавалі на вызваленне Пальчыса

    “Мы былі рады даведацца, што Эдуард Пальчыс нарэшце быў вызвалены і вярнуўся да сям’і,” — сказаў, кіраўнік аддзела “Рэпарцёраў без межаў” па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Ёхан Бір.

    “Але мы абураныя абвінаваўчым прысудам. Ён не павінен быў быць пад пераследам за гэтыя блогі, паводле права на свабоду слова, ён не павінен быў ні дня праводзіць пад вартай,” — адзначыў Ёхан Бір.

    Пальчыс пасля вызвалення: сілавікі стварылі папулярнасць сайта 1863x.com

    Пальчыса прызналі вінаватым па двух артыкулах КК: распальванне варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці (ч. 1 арт. 130), а таксама выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару (арт. 343 КК).

    З улікам утрымання пад вартай (дзевяць месяцаў, але дзень ідзе за два пры прызначэнні так званай «хатняй хіміі»), а таксама судова-медыцынскай экспертызы ў адмысловай медустанове (амаль месяц, дзень ідзе за дзень) Пальчыс ужо адбыў 19 месяцаў пакарання з 21 месяца прызначанага. Такім чынам, пад наглядам яму застаецца прабыць два месяцы.

    Суд таксама пастанавіў спагнаць з Пальчыса ў даход дзяржавы працэсуальныя выдаткі ў суме 286 рублёў 89 капеек (каля 147 долараў ЗША).

    Пракурор прасіў прысудзіць блогера да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі.

    Крымінальную справу на Эдуарда Пальчыса завялі ў 2015 годзе. Увосень таго года ён выехаў ва Украіну, але затым вырашыў вярнуцца ў Беларусь. Ён меркаваў, што яго могуць затрымаць на ўкраінска-беларускай мяжы, а таму паехаў праз Расію, дзе і быў затрыманы.

    23 студзеня 2016 года Пальчыса змясцілі ў СІЗА Бранскай вобласці ў Расіі. У чэрвені яго экстрадзіравалі ў Беларусь.

    Беларускія праваабаронцы прызналі Эдуарда Пальчыса палітвязнем.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці