• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэдактары слуцкай газеты «Інфа-Кур’ер» выйшлі на волю

    Як стала вядома «Нашай Ніве», галоўны рэдактар і ўладальнік слуцкай незалежнай газеты «Інфа-Кур'ер» Сяргей Станкевіч і яго намеснік Алег Рубчэня выйшлі а волю пасля 15-сутачнага арышту.

    Суд над медыйшчыкамі адбыўся 17 сакавіка ў памяшканні Слуцкага РАУС. Родных і калег затрыманых журналістаў на пасяджэнне не пусцілі. На працэсе прысутнічала толькі адвакат.

    У той дзень суд Слуцкага раёна прызначыў Сяргею Станкевічу і Алегу Рубчэні па 15 сутак адміністрацыйнага арышту, прызнаўшы вінаватымі ў непадпарадкаванні міліцыі пры затрыманні.

    Нагадаем, 15 сакавіка сілавікі правялі ператрус у офісе рэдакцыі «Інфа-Кур’ера», забралі ўсю асноўную тэхніку, а з прысутных узялі падпіску аб неразгалошванні. На наступны дзень наклад газеты адмаўляліся прымаць крамы «Белсаюздруку». 

    Чытайце яшчэ:

    Два наступныя нумары слуцкай газеты «Інфа-Кур’ер» не выйдуць

    «Есть понимание, что это вопрос выживания страны и нации». Украинская журналистка о медиа в условиях войны

    Цэнзура, арышты, эміграцыя. Як працуюць журналісты ў Афганістане

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці