• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэдактару «Віртуальнага Берасьця» — 1,5 гады абмежаваньня волі за камэнтар пра Марзалюка

    Такі прысуд учора агучылі галоўнаму рэктару сайту ​"Віртуальнае Берасьце" Андрэю Кухарчыку

    Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал праваабарончага цэнтру «Вясна».

     

    У чацьвер у Маскоўскім судзе Берасьця пачаўся, а ў пятніцу ўжо завяршыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да Андрэя Кухарчыка. Працэс вёў судзьдзя Яўген Брэган. Кухарчыка абвінавачвалі паводле артыкулу 369 КК РБ «Абраза прадстаўніка ўлады».

    Паводле вэрсіі абвінавачваньня, у тэлеграм-чаце «Абмяркоўваем небясьпечнае Берасьце» пад фатаграфіяй дэпутата палаты прадстаўнікоў Ігара Марзалюка, Кухарчык напісаў камэнтар.

    Калі судзіць па публічным відэа МУС пра дадзеную справу, камэнтаром былі словы: «Народ зьбілі, а дэпутат: » Забыцца крыўды і пачаць з чыстага ліста». Вось прыкарытная [..] ».

    За гэта абвінавачаньне прапанавала прызначыць паўтара гады «хатняй хіміі». Судзьдзя Брэган з прапановай абвінавачваньня пагадзіўся і прызначыў менавіта такое пакараньне.

    А сёньня сайт «Віртуальнае Берасьце» перастаў адчыняцца ў некаторых правайдэраў у Беларусі. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Беларускай асацыяцыі журналістаў.

    Паводле БАЖ хутка свае лісты блякаваньняў абновяць і астатнія правайдэры, і на сайт можна будзе патрапіць толькі праз VPN. Афіцыйна інфармацыю пра блякаваньне рэдакцыя пакуль не атрымлівала. Гэта ўжо другая блякіроўка «Віртуальнага Берасьця», першая была ў жніўні 2020 году.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці