• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэдактарку БТ асудзілі на тры гады «хатняй хіміі» за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе

    У судзе Ленінскага раёну Мінска 6 сакавіка асудзілі Кацярыну Броўку паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). 

    Суддзя Марына Клімчук прызначыла Кацярыне тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).

    Жанчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў нядзельных акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе. Яна разам са сваім партнёрам далучылася да калоны пратэстоўцаў. У Кацярыны быў з сабою бел-чырвона-белы сцяг. Яе апазналі па фотаздымках і відэазапісах з пратэстаў. Іх рабіў хлопец Кацярыны на свой мабільны тэлефон. Пасля файлы захоўваў на ноўтбук, які падчас затрымання быў выняты сілавікамі.

    На судзе слухалі паказанні сведкі, якая з’яўляецца маці Кацярыны Броўкі.

    Жанчына цалкам прызнала віну і раскаялася ў здзейсненым.

    Кацярына Броўка мае вышэйшую адукацыю, працавала рэдактарам у Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.

    Чытайце яшчэ:

    Ситуация продолжает ухудшаться. Госдепартамент США оценил состояние свободы слова в Беларуси

    Тэлеграм-бот «Магніт», які сілавікі ставяць затрыманым: якія звесткі ён можа збіраць і як ад гэтага абараніцца

    Медыяспажыванне ў Беларусі. Здагадайцеся, у каго 3%?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці