• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Раўнабедраны трохкутнік. У Вільні праходзіць форум свабоднай журналістыкі

    Сёння, 7 снежня, у Сейме Літвы па ўжо добрай традыцыі праходзіць форум свабоднай журналістыкі. У Вільні сабраліся нашыя калегі з краін Балтыі і прадстаўнікі беларускіх незалежных медыяў. Як падкрэсліў старшыня БАЖ, цяпер асабліва важна нагадваць пра раўнабедраны трохкутнік: Беларусь — беларуская незалежная журналістыка — беларускія журналісты і наогул палітвязні за кратамі.

    Форум прысвечаны падтрымцы прафесійных стандартаў у кантэксце войнаў і міжнародных канфліктаў. Гэта асабліва важны аспект для журналістыкі ў яе барацьбе з прапагандай і распаўсюдам мовы варожасці.

    — Мы ўжо трэці год запар праводзім форум журналістаў Беларусі і Літвы (а цяпер і Латвіі і Эстоніі) тут, у памяшканні Сейма Літвы, — адзначыў старшыня БАЖ Андрэй Бастунец. — З аднаго боку, гэта сведчыць пра тую падтрымку, што атрымліваюць беларускія незалежныя журналісты ў выгнанні, і пра салідарнасць калег. З іншага — рэпрэсіі супраць журналістаў і грамадзянскай супольнасці ў нашай краіне не толькі не аслаблі, а нават узмацніліся і выйшлі на своеасаблівае плато. У сітуацыі міжнародных катаклізмаў і войнаў для нас вельмі важна, каб Беларусь, беларуская незалежная журналістыка і асабліва нашыя калегі за кратамі беларускіх турмаў не выпалі з фокуса ўвагі міжнароднай супольнасці.

    Як падкрэсліў кіраўнік журналісцкай арганізацыі, для яго асабіста вельмі важна, каб на кожнай міжнароднай сустрэчы, форуме, канферэнцыі цяпер, калі па аб’ектыўных і зразумелых прычынах Беларусь не знаходзіцца ў зводках інфармацыйных агенцый, штораз нагадваць пра раўнабедраны трохкутнік: Беларусь — беларуская незалежная журналістыка — беларускія журналісты і наогул палітвязні за кратамі.

    — Сапраўдны журналіст ніколі не стане прапагандыстам, пешкай у гэтай вайне, — падкрэсліў генеральны сакратар Еўрапейскай федэрацыі журналістаў Рыкарда Гут’ерэс. — Інфармацыя не належыць моцным свету гэтага. Яна патрэбная, каб мы перадавалі яе людзям.

    Ён звярнуў увагу, што свет не бачыў такіх масавых забойстваў журналістаў, як у Сектары Газа і Ізраілі, і прапанаваў памятаць пра рэпарцёраў, якія загінулі падчас выканання прафесійных абавязкаў.

    — Стан журналістыкі — гэта паказчык узроўня дэмакратыі ў кожнай краіне, — адзначыла спікерка Сейма Літвы Вікторыя Чміліце-Нільсэн. — Калі ў 2020 годзе ў Беларусі пачаліся дэманстрацыі, здавалася, што наш сусед нарэшце стане свабодным. Але аўтарытарны рэжым змог задушыць пратэсты. У выніку рэпрэсіі кранулі ад 400 да 500 журналістаў.

    Яна таксама працытавала «Нашу Ніву», якая пісала, што як было, ужо не будзе, людзі змяніліся, іх змянілі падзеі.

    — Змены адбудуцца, але пытанне калі, — дапоўніла Вікторыя Чміліце-Нільсэн. — Але каб гэта прыйшло — патрэбны настойлівасць і намаганні. Жыве Беларусь!

    На парадку дня такія актуальныя пытанні, як доўгатэрміновае ўтрыманне ўвагі аўдыторыі да важных тэм; стварэнне ўмоў для якаснай журналістыкі пад эканамічным, палітычным ці нават ваенным ціскам; абарона свабодных і незалежных СМІ.

    У дыскусіі бяруць удзел як прадстаўнікі літоўскіх, латвійскіх, эстонскіх медыяў, так і супрацоўнікі беларускіх незалежных рэдакцый, якія ўжо не першы год працуюць у выгнанні.

    Чытайце яшчэ:

    «Папяровыя шчыты не дапамагаюць». Юрысты ўздымаюць пытанне аб абароне крыніц інфармацыі

    Крызіс даверу ці крызіс аўдыторыі? Гарачая спрэчка наконт «паразы ў інфармацыйнай вайне»

    Пагрозы, харасмент, судовыя цяжбы. Журналісты краін Балтыі — пра выклікі для медыя

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Навіны

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    05.09.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці