• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Расейскі тэлеканал паказаў падробленае фота амбасадара ЗША на мітынгу апазыцыі

    Расейскі тэлеканал REN TV праілюстраваў нататку аб нядзельным мітынгу ў Маскве змантажаваным фота амэрыканскага амбасадара ў Расеі. На ім Джон Тэфт нібыта выступае перад журналістамі 20 верасьня.

    Выява Тэфта ў асяродзьдзі карэспандэнтаў была ўзятая зь лютаўскага здымка, зробленага падчас наведваньня паслом месца забойства Барыса Нямцова.

    Амбасада ЗША ў Расеі паведаміла, што Тэфт правёў нядзелю дома:

    Карыстальнікі сацыяльных сетак пачалі публікаваць свае вэрсіі адфаташопленых малюнкаў з Тэфтам пад твітам амбасады і зыходным твітам REN TV.

    Прадстаўнікі REN TV адмовіліся ад камэнтароў.

    У матэрыяле на сайце тэлеканала сказана, што «ў сацсетках зьявіліся фотаздымкі дыплямата на гэтым мерапрыемстве», а крыніцай здымка ўказаны Twit­ter. Акрамя таго, указана, што «невядома, гэта рэальныя здымкі або банальны фотамантаж.»

    У кэшы Google даступная таксама іншая вэрсія нататкі з сайту REN TV (дата і час публікацыі супадаюць). Яна моцна адрозьніваецца ад цяперашняга варыянту — у прыватнасьці, адсутнічаюць папярэджаньні аб магчымай падробцы фатаграфіі.

    Мітынг «За зьмяняльнасьць улады» прайшоў у нядзелю, 20 верасьня, у маскоўскім Мар’іне. Паводле розных ацэнак, ён сабраў ад 4 да 10 тыс. удзельнікаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці