• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пуцін і Лукашэнка падпісалі дагавор аб стварэнні аб’яднанага медыяхолдынга Расіі і Беларусі

    Пуцін і Лукашэнка дамовіліся стварыць медыякампанію Саюзнай дзяржавы. Адпаведную пастанову падпісалі на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы ў панядзелак, 29 студзеня 2024 года, у Санкт-Пецярбургу. Пра гэта паведамляе РИА Новости.

    Кіраўнік Мінлічбы РФ Максут Шадаеў заявіў, што зараз у медыяхолдынг будуць уваходзіць ужо існуючыя дзве штотыднёвыя газеты, штотыднёвы часопіс і тэлеканал, якія будуць забяспечваць «адзіную скаардынаваную палітыку».

    Што гэта за выданні?

    Згодна з сайтам парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, у спіс СМІ Саюзнай дзяржавы ўваходзяць газета «Саюзнае Веча», газета «Саюз. Беларусь — Расія», часопіс «Саюзная дзяржава», тэлерадыёвяшчальная арганізацыя Саюзнай дзяржавы.

    Шадаеў таксама адзначыў, што адначасова прапрацоўваецца пытанне «аб стварэнні медыяхолдынгу з нуля».

    «Ідзе магутнае інфармацыйнае супрацьстаянне. Калі мы створым нармальны медыяхолдынг з улікам спроб і памылак — будзе добры холдынг, — пракаментаваў падзею Лукашэнка. — Людзі павінны ведаць, што адбываецца ў Беларусі, у Расіі. Тое, што існуе зараз, не зусім нас задавальняе».

    Ідэя стварыць аб’яднаны медыяхолдынг Расіі і Беларусі з’явілася ў 2021 годзе: Лукашэнка прапанаваў «не размазваць грошы па газетах, часопісах, тэлеграм-каналах і юцьюбах, а сабраць іх у кулак і расказваць аб тым, што адбываецца».

    Чытайце яшчэ:

    Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы сцвярджае, што гатовы праект пастановы аб стварэнні адзінай медыякампаніі. Што з ёй не так?

    Галоўнай рэдактаркай «Гродзенскай праўды» стала ідэолаг аблвыканкама

    АНТ апублікаваў фэйкавы пост пра Ілана Маска з нецэнзурнай лаянкай

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці