• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прызначана дата разгляду апеляцыі па справе журналіста Дзмітрыя Семчанкі

    У Вярхоўным судзе 23 траўня разгледзяць апеляцыйную скаргу палітвязня. Рашэнне будзе прымаць суддзя Аляксей Рыбакоў, піша ПЦ "Вясна".

    Дзмiтрый — журналіст і тэлевядоўца, які раней займаў пасаду ў частцы «прэзідэнцкага пула» тэлеканала АНТ. 15 верасня Семчанку затрымалі разам з яго жонкай і прысудзілі яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Пазней стала вядома, што супраць яго распачалі крымінальную справу. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы). Суддзя Яўген Пісарэвіч 23 сакавіка асудзіў Семчанку да 3 гадоў калоніі. 

     Вядома, што адміністрацыя брэсцкага СІЗА залічвае вагу пасылак для палітвязняў у агульную вагу перадач. Таму, калі ласка, не дасылайце Дзмітрыю пасылкі без узгаднення са сваякамі. Але яго можна падтрымаць грашовымі пераводамі, паштоўкамі, лістамі і тэлеграмамі. 

    Адрас для падтрымкі: СІЗА‑6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В, Дзмiтрый Віктаравіч Семчанка

    Чытайце яшчэ:

    Света Бень: «Свет сумна прыгожы і смяротна небяспечны»

    «Надеюсь, мои ровесники станут слушать меня, а не пропаганду». Почему бабушка из фильма Дудя завела свой YouTube-канал

    У Пінску развіталіся з блогерам Мікалаем Клімовічам

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці