• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прынамсі 32 журналісты былі арыштаваныя ў Афганістане з моманту, калі талібы ўзялі ўладу ў краіне

    Праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch адзначае, што ўлады Талібану выкарыстоўваюць тэрміновыя новаўвядзенні, каб здушыць усю крытыку і супраціў. Міністэрства інфармацыі і культуры Афганістана выдала пастанову, "шырокія і агульныя" палажэнні якой мусяць забараніць любую крытыку дзеянняў урада, падкрэсліваюць праваабаронцы.

    «Нягледзячы на ​​тое, што Талібан паабяцаў дазволіць працаваць журналістам, якія паважаюць ісламскія каштоўнасці, новыя законы душаць СМІ», — сказала Патрыцыя Госман, кіраўнік аддзела Human Rights Watch у Азіі.

    «Цяперашнія палажэнні настолькі радыкальныя, што журналісты звяртаюцца да самацэнзуры з апасенняў патрапіць у турму»,— дадала яна.

    Новы закон забараняе публікацыю матэрыялаў, якія «супярэчаць ісламу», «абражаюць нацыянальных герояў» або «скажаюць рэальнасць». Журналісты абавязаны паведамляць «збалансавана». Ім забараняецца згадваць тэмы, «якія не былі пацверджаны афіцыйнымі асобамі», і тыя, «якія могуць негатыўна адбіцца на сацыяльных адносінах». Спецслужбы Афганістана заклікаюць супрацоўнікаў СМІ і загадваюць ім спыніць «прапагандысцкую дзейнасць», якая змяшчаецца ў матэрыялах прэсы.

    «У нас больш няма свабодных СМІ ў Афганістане. Мы страцілі месца для свабодных СМІ з захопам улады ў краіне талібамі», —  сказала рэдактар ​​інтэрнэт-партала для жанчын.

    «Замежныя ўрады павінны паслаць сігнал аб тым, што стаўленне талібаў да СМІ застанецца галоўнай праблемай у будучых адносінах», — адзначыла Патрыція Госман.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці