• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэзідэнт Альянсу незалежных рэгіянальных выдаўцоў Расіі: Платным інтэрнэт-кантэнтам могуць стаць толькі ўнікальныя гісторыі

    Госцем Беларускай асацыяцыі журналістаў стаў прэзідэнт Альянсу незалежных рэгіянальных выдаўцоў Расіі, генеральны дырэктар выдавецкага дома «Алтапресс» Юрый Пургін. Ён распавёў, як выдавец газеты можа зарабляць грошы і дзе шукаць новыя нішы ў эпоху інтэрнэта.

    …І мы абанкруцілі Саюздрук

    — Наша гісторыя пачалася ў 1990 годзе. Да гэтага чаcу мы з калегамі працавалі ў партыйным друку — савецкай рэгіянальнай газеце накладам 350 тысяч асобнікаў.

    Генеральный директор издательского дома "Алтапресс" Юрий Пургин

    Тады “Алтайская правда” павінна была ўзгадняць усе свае планы ў васьмі (!) аддзелах крайкома партыі. Пачалася перабудова, і мы з калегамі яшчэ не ведалі як, але бачылі, што прэсе трэба выйсці з‑пад ціску партыі.

    Мы вырашылі зрабіць тыднёвае выданне, якое б не залежыла ад партыйнай эліты. Я знайшоў фінансаванне ў кіраўнікоў прадпрыемстваў — яны заўсёды былі крыху ў апазіцыі да партыйнай эліты.

    А што мы маглі даць гэтым прадпрыемствам узамен на іх грошы? Сёння гэта гучыць натуральна, але да 1990‑х у савецкіх СМІ амаль не было рэкламы. У новым выданні мы прапанавалі рэкламаваць тую нешматлікую прадукцыю, якую выпускалі гэтыя прадпрыемствы.

    Партыйнае кіраўніцтва адрэагавала імгненна: нам адразу ж сказалі, што рабіць такую газету і працаваць у дзяржаўным выданні немагчыма. І мы з калегамі звольніліся. Утрох два гады выпускалі новае выданне. А цяпер у нас працуе каля 1 000 чалавек.

    Адкрытая лекцыя Барбары МакКормак — віцэ-прэзідэнта Музея журналістыкі і навін, Вашынгтон (13 лютага, офіс БАЖ)

    Адразу ж паўстала пытанне фінансаў, бо папера была таннай, але ўсё роўна каштавала грошай. Мы шукалі, як зарабляць на паперу — стварылі мастацкі салон і прадавалі карціны сваіх сяброў, потым арганізавалі брокерскую кантору на біржы і зарабілі на першую рэдакцыйную машыну. Мы нават спрабавалі шыць шапкі…

    Нас выратавала тое, што мы прыдумалі платную газету аб’яваў “Купи-продай”. На той момант газета кантралявала 43 % рэкламнага рынку Алтайскага краю. Гэта быў вельмі паспяховы праект. Калі б мы на ім спыніліся, то жылі б зараз у Швейцарыі.

    Але мы працягвалі развівацца і пачалі спатыкацца аб складанасці. Па-першае, у нас у рэгіёне не было нармальнай друкарні, і, як захацелі пашырацца, мусілі вырашаць гэта пытанне. Усе заробленыя грошы ўклалі ў друкарню. Мы ўзялі валютны крэдыт пад 19 % гадавых, а вярталі яго з адсоткаў ад дзяржаўных кароткатэрміновых аблігацый.

    У 1998 годзе здарыўся дэфолт. Мы вымушаныя былі вяртаць крэдыт, а паперкі аблігацый наогул перасталі нечага каштаваць. Наша друкарня стала проста залатой.

    Каб выжыць, нам вельмі сур’ёзна прыйшлося працаваць з эканомікай выдання, зацягнуць абсалютна ўсе паясы. У выніку мы не абанкроціліся, у нас засталася свая друкарня. Цяпер яна друкуе не толькі нашы прадукты, але і канкурэнтаў, і нават упакоўку для многіх алтайскіх прадпрыемстваў.

    Другая праблема, якая паўстаяла перад намі, — сістэма распаўсюду. У Беларусі на гэта скардзяцца мясцовыя рэдактары: вялікія грошы забіраюць сеткі распаўсюду, грошы ідуць доўга ў рэдакцыі і іншае.

    У сябе мы таксама заўважылі, што “Саюздрук” вельмі доўга вяртаў нам грошы за прададзеныя газеты. Аказалася, яны карысталіся нашымі грашыма і зараблялі на гэтым!

    Тады мы першыя у рэгіёне рэалізавалі Закон аб банкруцтве і абанкруцілі “Саюздрук”. Дамовіліся з усімі выдавецкімі дамамі рэгіёна і яны далі права акцыянаваць “Саюздрук”, новымі ўласнікамі якога мы і сталі.

     

    Рэдакцыям трэба развіваць сэрвісы

    У нас было 12 выданняў і нават ўласная радыёстанцыя. Калі б гэта было ў 1970‑х, мы б яшчэ трыццаць гадоў вельмі добра пачуваліся. Але надышоў новы час: інтэрнэт стаў папулярным і вартасць нашай друкарні і пачала падаць, як і многіх папяровых прадуктаў. Даходы падалі.

    Тады мы стварылі вялікі партал Altapress.ru, які цяпер №1 у рэгіёне і зарабляе дастатковую колькасць сродкаў.

    Мы стварылі аб’яднаную рэдакцыю, аптымізавалі працу. Сёння наша штотыднёвая аўдыторыя складае 40–50 тысяч наведвальнікаў, каля 300 тысяч праглядаў. Мы хочам падвоіць гэты вынікі і ведаем як.

    Збіраемся пашыраць сервісную частку нашага сайта, бо чалавеку трэба не толькі інфармацыя, але і магчымасць купіць, прадаць, даведацца пра дачу, машыну, здароўе і гэтак далей. Таксама мы збіраемся адкрыць новы раздзел на партале, які будзе тычыцца адпачынку — матэрыялы пра адукацыю, жыццё.

    Мы намагаемся зрабіць газету зонай унікальных гісторый. І спадзяемся, што зона платнага кантэнту стане вялікай на сайце, але пакуль мы па-ранейшаму жывем за кошт рэкламы і офлайнавых мерапрыемстваў.

    Мы становімся медыятарамі, каардынатарам пляцовак, дыскусій. І на гэтым таксама можна зарабляць сур’ёзныя грошы. Наша незалежная пляцоўка прыцягвае да нас увесь мясцовы бізнес, бо бізнесоўцам хочацца весці дыялог на незалежнай пляцоўцы.

    Для бізнеса мы робім, напрыклад, летнюю сустрэчу прадпрымальнікаў. Апошняя такая сустрэча была ў фармаце батла пакаленняў: прадпрымальнікі 1990‑х супраць пакалення 2000‑х і супраць пакалення 2010‑х. Перамагло, дарэчы, пакаленне 2000‑х. Таксама мы стварылі свой курс МВА.

     

    Пра хібы «ўніверсальнага журналіста»

    — Сёння многія выданні імкнуцца вырошчваць у сябе “ўніверсальных журналістаў”. Я лічу, што ўніверсальны журналіст — гэта не журналіст, а машына, якая ўсё ўмее патроху. Прафесійны журналіст павінен умець нешта адно рабіць вельмі добра. Канешне, у мультымедыйнай журналістыцы вырашае каманда. Але ў ёй адзін вельмі добра ведае адну справу, другі — другую.

    Генеральный директор издательского дома "Алтапресс" Юрий Пургин

    Канешне, калі бачыш нейкую эксклюзіўную падзею, то мусіш умець сфатаграфаваць і запісаць відэа.

    Але менавіта сваю справу ты павінен ведаць вельмі добра. Калі ў нас усе будуць універсальнымі журналістамі, то якаснай журналістыкі не будзе.

     

    Пра якасць журналістыкі і прапаганду

    — Справа з якасцю журналістыкі ў Расіі выглядае вельмі кепска. У медыя шмат прапаганды. У нас ёсць такая структура, як Грамадская калегія па скаргах на прэсу. У ёй дзве палаты. У адну ўваходзяць аўтарытэтныя журналісты.

    У другую палату — палату медыя-аўдыторыі — уваходзяць лекары, святары, былыя суддзі, адвакаты, універсітэцкая прафесура. Не адыёзныя. Гэтыя дзве палаты вырашаюць розныя спрэчкі датычныя да прэсы. Гэта было зроблена, бо раней справы разглядаліся толькі ў журналісцкай аўдыторыі і не было голаса грамадства.  І вось дзве траціны спраў, якія цяпер разглядае калегія, тычацца прапаганды. 

    Генеральный директор издательского дома "Алтапресс" Юрий Пургин

    Таксама ёсць праблема з тым, што з універсітэтаў выходзяць журналісты без навыкаў працы. Выпускнікі літаральна нічога не ведаюць.

    Гэтую праблему мы таксама паспрабавалі вырашыць у краі. Мы стварылі ў нашым дзяржаўным універсітэце кафедру сучаснай журналістыкі. Сёння кафедры ўжо 15 гадоў, у пэўныя часы мы навучалі да 200 студэнтаў адначасова. І гэтыя людзі пайшлі працаваць не толькі ў нашу рэдакцыю, і не толькі ў СМІ.

    Нам было вельмі важна, каб яны працавалі ў прэс-службах, у іншых медыяструктурах. Бо многія прэс-службы ў Расіі думаюць, што журналісты — гэта шкоднікі, якія перашкаджаюць жыць. А мы такім чынам крыху змянілі медыяасяроддзе ў сваім рэгіёне.

    Генеральный директор издательского дома "Алтапресс" Юрий Пургин

    Юрый Пургін — прэзідэнт Альянсу незалежных рэгіянальных выдаўцоў Расіі, генеральны дырэктар выдавецкага дома «Алтапресс».

    У склад выдавецкага дома ўваходзяць газеты «Свободный курс», «Ваше дело», «Молодежь Алтая», «Купи-Продай», «Маркер-Экспресс», «Телепарк», «Читай!город», «Печки-лавочки», журналы «Я покупаю» і «Проблемы клинической медицины», інтэрнэт праекты altapress.ru і купипродай.рф, а таксама ўласная друкарня і ўласная сетка распаўсюду «Роспечать-Алтай».

    На працягу многіх гадоў «Алтапресс» з’яўляецца незалежнай пляцоўкай, на якой журналісты Барнаўла сустракаюцца з ньюс-мейкерам — прадстаўнікамі ўлады, палітыкамі, бізнэсоўцамі.

    Пры «Алтапрессе» працуе Школа практычнай журналістыкі, у рамках якой сумесна з Алтайскім дзяржаўным універсітэтам створана кафедра сучасных медыя-тэхналогій.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці