Адкрытая лекцыя Барбары МакКормак — віцэ-прэзідэнта Музея журналістыкі і навін, Вашынгтон (аўторак, офіс БАЖ)
Вопыт амерыканскага Музея журналістыкі і навін у барацьбе з праблемай Fake News у адкрытай лекцыі віцэ-прэзідэнта Музея журналістыкі і навін у Вашынгтоне Барбары МакКормак.
Музей журналістыкі і навін, або Newseum — не толькі сяміпавярховы музей у Вашынгтоне, але і маштабны адукацыйны праект, прысвечаны развіццю медыяпісьменнасці, прасоўванню свабоды слова і свабоды прэсы ў ЗША і ва ўсім свеце.
Барбара МакКормак, віцэ-прэзідэнт Музея па адукацыйных праграмах, наведае Мінск і правядзе адкрытую лекцыю ў офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў 13 лютага (аўторак).
Падчас лекцыі Барбара МакКормак раскажа пра дзейнасць музея і яго барацьбу з феноменам fake news, падзеліцца бачаннем сучаснага медыя-ландшафту, пералічыць выклікі для ўсіх яго ўдзельнікаў і шляхі выхаду з сітуацыі, якая склалася. Таксама прадугледжаны час для пытанняў і дыскусіі.
Лекцыя адбудзецца па адрасе: г. Мінск, вул. Кальварыйская, 16, офіс 265 (4 паверх).
Пачатак мерапрыемства а 19‑й гадзіне. Будзе забяспечаны пераклад на рускую мову.
Для ўдзелу ў лекцыі просім ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА.
Мерапрыемства адбудзецца пры падтрымцы пасольства ЗША ў Беларусі.
Барбара МакКормак
Віцэ-прэзідэнт па адукацыйных праграмах
Музея журналістыкі і навін, г. Вашынгтон
Барбара МакКормак з’яўляецца віцэ-прэзідэнтам па адукацыйных праграмах у Музеі журналістыкі і навін (Newseum) у Вашынгтоне і ўзначальвае каманду, адказную за стварэнне NewseumED — адукацыйных рэсурсаў і праграм па медыяпісьменнасці. Віртуальная мэтавая аўдыторыя NewseumED налічвае каля 10 мільёнаў студэнтаў.
Барбара МакКормак — запатрабаваны спецыяліст у галіне навучання медыяпісьменнасці ў ЗША і за мяжой.
Вось нядаўнія лекцыі Барбары МакКормак:
“Платформы для абмеркавання непапулярных тэм” ( “Platforms for the Unpopular”) на штогадовай канферэнцыі Амерыканскага альянсу музеяў;
“Барацьба з фальшывымі навінамі” у Інстытуце Чаутауа ў Нью-Ёрку;
“Факты, вымыслы і тое, што знаходзіцца паміж імі” («Judging Fact, Fiction and Everything in Between») для выкладчыкаў англійскай мовы па праграме Фулбрайт ў Варшаве;
“Этыка СМІ” для журналістаў у Нью-Ёрку;
“Клімат страху: прапаганда і дэзінфармацыя” з Майклам Фрыдманам і Эстэр Вайціцкі на штогадовым Нацыянальным савеце сацыяльных даследаванняў;
“Палітыка і грамадскі інтарэс: заклік да дзеяння” ў Нацыянальнай асацыяцыі медыяпісьменнасці;
“Хакерскія атакі / Хакеры” ( “Hacks / Hackers”) у штаб-кватэры Twitter у Лондане;
“Медыяпісьменнасць і крытычнае мысленне” на MisinfoCon і ў агенцтве Reuters.
Спадарыня Маккормак актыўна супрацоўнічае з дабрачыннымі фондамі і вядучымі міжнароднымі арганізацыямі, такімі як ЮНЕСКА, па пытаннях доступу да рэсурсаў у галіне навучання медыяпісьменнасці.
За ўнёсак у выкладанне гісторыі прэсы і інфармацыйнай пісьменнасці яна і яе калегі па школе атрымалі прызнанне Асацыяцыі адукацыйных праграм у сферы журналістыкі, Нацыянальнага савета па грамадскіх навуках і Дзяржаўнай камісіі па адукацыі ЗША.
Больш падрабязную інфармацыю пра Барбару Маккормак можна знайсці на старонцы Музея журналістыкі і навін.