• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу Дар’і Лосік “за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”

    Як адзначаецца ў паведамленні на сайце Генпракуратуры Беларусі, пракуратура Брэсцкай вобласці накіравала ў суд крымінальную справу супраць жыхаркі Баранавіч Дар'і Лосік. 31-гадовую палітзняволеную вінавацяць у “садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці”.

    Паводле матэрыялаў справы, уся віна Дар’і Лосік палягае ў тым, што сёлета ў красавіку яна дала інтэрв’ю “экстрэмісцкаму фармаванню” — тэлеканалу “Белсат”, у якім пазіцыянавала сябе як “жонку палітвязня Ігара Лосіка”.

    Сярод іншага, як удакладняецца ў публікацыі Генпракуратуры, “зрабіла  асабістую негатыўную адзнаку дзяржаўным органам, да кампетэнцыі якіх аднесена ажыццяўленне крымінальнага пераследу і выкананне правасуддзя”. Пры гэтым сцвярджала, што яе муж не здзяйсняў крымінальных дзеянняў і асуджаны незаконна. А пры канцы нібыта заклікала сваякоў іншых асуджаных падтрымаць яе “прыклад змагання”.

    Пасля вывучэння матэрыялаў крымінальнай справы ў пракуратуры Брэсцкай вобласці прыйшлі да высновы аб “абгрунтаванасці абвінавачання, дастатковасці сабраных доказаў, поўным і аб’ектыўным даследаванні акалічнасцяў злачынства”.

    У ведамстве пагадзіліся з прававой кваліфікацыяй учыненага правапарушэння на падставе ч. 1 арт. 361–4 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Такім чынам, Дар’і Лосік пагражае працяглы тэрмін зняволення: “уцягванне асобы ў экстрэмісцкую арганізацыю, а роўна іншае садзейнічанне такой дзейнасці” караецца абмежаваннем волі на тэрмін да 4 гадоў альбо пазбаўленнем волі да 6 гадоў.

    1 лістапада праваабаронцы прызналі Дар’ю Лосік палітычнай зняволенай. 

    Абраную раней у дачыненні да Лосік меру стрымання пры накіраванні справы ў суд пракурор пакінуў ранейшай — заключэнне пад варту, гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры.

    Дар‘ю Лосік затрымалі 18 кастрычніка дома ў Баранавічах, папярэдне там адбыўся ператрус. Сілавікоў не спыніла нават тое, што пасля жорсткага прысуду мужу — 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму — яна адна гадуе маленькую дачку Паўлінку. Цяпер дзяўчынка пад апекай бабулі з дзядулем.

    Кансультанта Радыё “Свабода» Ігара Лосіка схапілі ў чэрвені 2020-га (яшчэ да пачатку масштабных пратэстаў) і абвінавацілі ў “распальванні сацыяльнай варожасці”, а таксама ў “арганізацыі масавых беспарадкаў”. 14 снежня 2021 года суд па так званай “справе Ціханоўскага”, які праходзіў у закрытым рэжыме ў СІЗА №3 Гомеля, прыгаварыў Ігара Лосіка да 15 гадоў зняволення. Прызначаны тэрмін ён адбывае ў папраўчай калоніі №1 Наваполацка.

    Акрамя таго, асуджаныя фігуранты мусяць сплаціць агулам 22 мільёны рублёў (без малога 10 мільёнаў долараў) кампенсацыі. Як пазначана ў судовым рашэнні, «для выплат супрацоўнікам МУС за дадатковы час на службе падчас паслявыбарчых пратэстаў». Пры тым, што ўсіх іх затрымалі задоўга да згаданых пратэстаў.

    Сёлета 28 чэрвеня Камітэт дзяржбяспекі Беларусі ўнёс Ігара Лосіка ў спіс асобаў, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці», а 4 лістапада Міністэрства ўнутраных спраў уключыла палітвязня ў «пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці».

    Тым часам праваабаронцам стала вядома, што адміністрацыя брэсцкага СІЗА №7, дзе на гэты момант утрымліваюць Дар’ю Лосік, цісне на зняволеную, абмяжоўваючы вагу пасылак і магчымасць сустрэчы з адвакатам. А сёння стала вядома, што яе збіраюцца судзіць на падставе жорсткага крымінальнага артыкула, які прадугледжвае значны тэрмін зняволення.

    Чытайце яшчэ:

    «Я быў супраць, тым не менш рабіў недастаткова…» Вялікая гутарка з рэдактарам расійскага незалежнага выдання Republic

    Беларуская Рада культуры прапануе анімаваць дзіцячую паэзію журналіста Андрэя Кузнечыка

    За інтэрв’ю – крымінальная справа і разгром кватэры

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці