Прах праваабаронцы Алега Гулака перавезлі ў Беларусь
Але, як паведаміла «Народнай Волі» дачка праваабаронцы Дамініка Гулак, пахавання яшчэ не было.
Старшыня Беларускага Хельсінскага камітэта Алег Гулак памер 16 снежня 2022 года ў Вільні. Яму было 55 гадоў. Праз чатыры дні ў літоўскай сталіцы адбылася грамадзянская паніхіда. Праваабаронцу крэміравалі.
«Ужо тады вырашылі, што бацька будзе пахаваны на Радзіме, у вёсцы Жылічы», — распавяла «Народнай Волі» Дамініка Гулак. І дадала, што зараз вырашаецца, які помнік будзе усталяваны на магіле спадара Гулака.
«Пакуль агульнага рашэння няма, усім разам цяжка пагадзіцца на помнік, які б задавальняў усіх, — удакладніла дачка праваабаронцы. – Калі з’явіцца інфармацыя пра захаванне таты, думаю, я паведамлю пра гэта».
Нагадаем, Алег Гулак нарадзіўся 1 верасня 1967 году ў пасёлку Жылічы на Магілёўшчыне. Ён атрымаў дыплом Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спэцыяльнасці «правазнаўства».З 1990 па 1996 год працаваў юрысконсультам шэрагу арганізацыяў, з 1996 году – у Беларускім Хельсінскім камітэце. Ён браў удзел у стварэнні пінскай суполкі, з 1997 году юрыст, затым выканаўчы дырэктар, з 2007 году намеснік старшыні, з 2008 году старшыня.
Чытайце яшчэ:
Сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў заблакавалі ў Расіі
«Айфоны калег ускрылі спецыяльнай прыблудай на раз-два». Аповед журналістаў, чыю рэдакцыю знішчылі два месяцы таму
«Наблюдается туркменизация». Эксперты о ситуации с независимой журналистикой в Беларуси