• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праект Белсату «Вот так» прызналі інаагентам ў Расіі

    Мінюст Расіі прызнаў інаагентам медыя «Вот так». Гэта міжнародны рускамоўны праект «Белсату», прызначаны для постсавецкай прасторы.

    Адпаведная пастанова Мінюста Расіі выйшла 26 студзеня 2024 года.

    «Проект “Вот Так” распространял недостоверную информацию о принимаемых органами публичной власти Российской Федерации решениях и проводимой ими политике, принимал участие в создании и распространении для неограниченного круга лиц сообщений и материалов иностранных агентов. Выступал против специальной военной операции на Украине. Учредителем проекта является иностранная медиакорпорация», — зазначаецца ў паведамленні Мінюста РФ.

    Праект Белсату «Вот так» быў створаны ў 2017 годзе. Спачатку гэта быў рускамоўны навінавы відэасэрвіс. З 2020 года пачаў працаваць інфармацыйны партал. На сайце публікуюць навіны, аналітыку, меркаванні экспертаў, рэпартажы і інтэрв’ю. У выданні працуюць журналісты з Расіі, Беларусі, Украіны і іншых краін рэгіёна.

    Чытайце яшчэ:

    Сярод 20 беларускіх экспертаў, у дачыненні да якіх адкрытая «спецвытворчасць», — тры прадстаўнікі медыясферы

    Затрыманы былы журналіст і палітвязень Сяргей Гардзіевіч

    «Белсату» продлили финансирование на месяц

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці