• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Полацкага відэаблогера аштрафавалі за імітацыю крадзяжу для здымак роліка

    Штраф за дробнае хуліганства юнак атрымаў пасьля выхаду відэароліка, дзе ён нібыта скрадае ў краме тварожны сырок, які потым пакідае на іншай паліцы.

    На дадзены момант гэты відэаролік выдалены з youtube-канала, які пад нікам Geibal вядзе 18-гадовы Раман Ляўкоўскі. На канале засталіся ролікі пра тое, як блогеру забаранялі здымаць у крамах — тады, як ён цвердзіць, калі ён меў на гэта права. А таксама пра міліцыянта, які курыць каля крамы. Блогер просіць яго выкінуць цыгарэту, бо супрацоўнікам міліцыі ў форме забаронена курыць у грамадскіх месцах. 

    Блогер тлумачыць, што крадзеж ён імітаваў, каб праверыць пільнасць гандляроў. Паводле сюжэту Наваполацкага тэлеканала “Вектор ТВ”, такім чынам ён “дэзарганізаваў працу крамы”. Ляўкоўскага затрымала ахова крамы, бо ягоныя дзеянні зафіксавалі камеры ў гандлёвай зале.

    Афіцыйная прадстаўніца Полацкага РАУС Юлія Зайцава паведаміла, што Раман Ляўкоўскі адвезлі ў міліцыю і пакінулі да суда ў ізалятары часовага ўтрымання. Суд пастанавіў аштрафаваць блогера паводле артыкула 17.1 КаАП РБ на пяць базавых велічынь (127,5 рубля).

    Падзея атрымала розгалас у полацкіх пабліках: у  хлопца, з відаэролікаў якога спачатку многія кпілі, папракаючы за “недарэчныя здымкі”, з’явілася падтрымка. І не толькі віртуальная ў выглядзе росту колькасці падпісчыкаў, але і рэальная. У шэрагу груп сацыяльнай сеткі “Вконтакте” размешчана аб’ява пра збор сродкаў, каб дапамагчы хлопцу сплаціць штраф. Сярод каментароў сустракаецца нямала прыхільных водгукаў, маўляў, хлопец ажыццяўляе “народны кантроль”. Але дзейнасць 18-гадовага відэаблогера выклікала і шмат негатыўных меркаванняў пра тое, што ён замінае гандлярам і пакупнікам.    

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці