• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Півоняў букецік ідзе на пікецік!», — «Вясна» падрыхтавала серыю паштовак да 8 сакавіка ФОТЫ

    Праваабарончы цэнтр "Вясна" выпусціў серыю альтэрнатыўных паштовак да 8 сакавіка. Бо гістарычна гэты дзень – не проста "жаночы дзень", а дзень салідарнасці жанчын у барацьбе за роўныя правы і магчымасці. Жанчыны ў многіх краінах выходзілі ў гэты дзень на дэманстрацыі і пікеты, прыцягваючы грамадскую ўвагу да сваіх праблем. Таму праваабаронцы "Вясны" не змаглі таксама застацца ў баку.

    Паступова свята страціў сваю прававую афарбоўку і стаў днём прызнання мужчын у каханні і вернасці, а таксама днём дарэння жанчынам кветак і іншых падарункаў. У гэтым дзень жанчыны паўсюдна чуюць пра тое, якім выдатным упрыгожваннем працоўных калектываў яны з’яўляюцца, як важная гэтаму свету іх прыгажосць, пяшчота і слабасць.

    Відавочна, што 8 сакавіка – свята, чый сэнс выкручаны на 180 градусаў. Таму праваабаронцы «Вясны» разам з творчай камандай аднадумцаў вырашылі распрацаваць серыю паштовак, якія нагадаюць беларускам і беларусам аб праўдзівым прызначэнні гэтага дня.

    Праект #FLOWERPOWER прыдуманы ўдзельнікамі майстэрні па стварэнню візуальных прадуктаў для НКА і актывістаў “Всё Ясно! Беларусь” ад арганізацый Human Con­stan­ta і Крэатон. Ідэю для паштовак распрацоўвалі прадстаўніца ПЦ «Вясны» Дзіяна Пінчук, ілюстратарка Стася Сакалоўская, крэатар Алег Давыдчык і крэатарка Дар’я Герасіменка.

    “Мы штодня сутыкаемся з недасведчанасцю людзей аб сапраўднай сутнасці свята. У беларускім грамадстве пераважае два падыхода да 8 сакавіка: Дзень вясны і прыгажосці ці поўнае яго адмаўленне. Атрымліваецца, што адзіны сімвал гендэрнай роўнасці працуе супраць гендэрнай роўнасці. Нам захацелася неяк паўплываць на гэтую сітуацыю, і дапамагчы людзям правільна расставіць акцэнты ў гэты дзень ”, — распавядае гісторыю стварэння паштовак каардынатарка праекта Дзіяна Пінчук.

    Вясновыя кветкі на паштоўках звяртаюць увагу на існуючыя гендэрныя праблемы ў беларускім грамадстве: няроўная аплата працы, хатні гвалт, дыскрымінацыя па гендэрнай прыкмеце. Многія не задумваюцца, напрыклад, што ў нашай краіне да гэтага часу існуе так званы «Спіс забароненых прафесій для жанчын» (Пастанова Мінпрацы ад 12 чэрвеня 2014 г. № 35). Гэты спіс існуе яшчэ з савецкіх часоў. Жанчынам у Беларусі закрыты доступ прыкладна да 180 прафесіяў і 42 рабочым сферам. Да гэтага часу ў Беларусі не прыняты закон аб супрацьдзеянні хатняму гвалту. Да гэтага часу ў жанчын ўзнікаюць цяжкасці ў руху па кар’ернай лесвіцы і доступу да высокіх пасад. Да гэтага часу беларускі парламент пераважна прадстаўлены мужчынамі.

    «Кветкі — традыцыйны сімвал 8 сакавіка. У рамках задачы мы не хацелі пазбаўляцца ад гэтага знака, як і ад самога свята. Наадварот, мы вырашылі згуляць на паўсюднасці кветак і надзяліць букеты новым сэнсам. Зараз гэта не далікатныя кветачкі, а Кветкі, якія, па сутнасці, выйшлі з лозунгамі на мітынг, каб нагадаць усяму свету пра жаночыя правы і свабоды, — дадаюць іншыя ўдзельнікі_цы праекта Стася, Дар’я і Алег.

    Паштоўкі #FLOWERPOWER будуць прэзентаваны 7 сакавіка падчас мерапрыемства «8 сакавіка. Разбуральніцы легенд”, якое ладзіць Валанцёрская служба «Вясны» ў межах мерапрыемстваў да Міжнароднага жаночага дня W‑day. Паштоўкі выдадзеныя на дзвюх мовах — беларускай і рускай. Кожны_ая прысутны_ая зможа выбраць паштоўку, якой правільна павіншуе блізкіх людзей з Міжнародным днём салідарнасці жанчын у барацьбе за раўнапраўе. Таксама на мерапрыемстве можна будзе паслухаць лекцыю ад запрошаных экспертак па гендэрных правах пра гісторыю дня 8 сакавіка.

    Акрамя гэтага, БЯСПЛАТНА паштоўкі можна атрымаць:

    у “Грамадскай прыёмнай” ПЦ “Вясны» (г. Мінск, праспект Незалежнасці, 78А, 48) штодзень з 10 да 18 гадзін;

    поштай па ўсёй Беларусі, запоўніўшы ВОСЬ ГЭТУЮ ФОРМУ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці