• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіста Ігара Ільяша перавялі ў СІЗА ў Калядзічы

    Затрыманага 22 кастрычніка журналіста Ігара Ільяша перавялі ў следчы ізалятар № 1. З гэтага вынікае, што яму афіцыйна прад’яўлена крымінальнае абвінавачанне.

    пераслед журналіста Ігара Ільяша

    Журнілст Ігар Ільяш

    Пра затрыманне Ігара Ільяша, мужа палітзняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай, стала вядома раніцай 22 кастрычніка. Яго фотаздымак у кайданках апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы. У допісе аднаго з тэлеграм-каналаў, блізкіх да сілавікоў, ускосна паведамлялася, што затрыманне журналіста нейкім чынам звязана з тэлеканалам «Белсат». У наступным паведамленні была пагроза затрымаць сяброў і калег Ігара Ільяша, якія нібыта паведамілі пра сітуацыю з ім у незалежныя СМІ.

    І ўжо ўвечары 22 кастрычніка той жа тэлеграм-канал, звязаны з сілавікамі, апублікаваў відэа з Ігарам Ільяшом. У тэксце да  відэароліка было напісана:

    «Па шляху жонкі. Гэты польскі журналіст-шпіён разам з жонкай займаўся судзейнічаннем з экстрэмісцкім фарміраванням і зборам звестак для замежных выведак. Судзельніца ўжо даўно сядзіць за экстрэмізм і здраду дзяржаве, а муж дагэтуль быў на волі, бо яго дзейнасць старанна дакументавалася. Выпраўляем гэту абуральную несправядлівасць».

    У самім відэароліку былі выкарыстаныя кадры, зробленыя міліцэйскім відэааператарам: на іх відаць, што ў кватэры Ільяша яго затрымліваюць мінімум чацвёра байцоў атрада спецыяльнага прызначэння МУС «Беркут» у поўнай амуніцыі.

    На відэа Ільяш распавядае, што да ліпеня 2021 года «з’яўляўся кадравым супрацоўнікам тэлеканала «Белсат», пасля гэтага стаў журналістам-фрылансерам.

    «Цягам гэтых гадоў я неаднаразова даваў інтэрв’ю розным медыям, у ліку якіх былі і рэсурсы, прызнаныя на тэрыторыі Беларусі «экстрэмісцкімі фарміраваннямі» ў той ці іншы час».

    Ён таксама дадае, што да яго звярталіся па інтэрв’ю і каментары замежныя СМІ, у тым ліку ўкраінскія. Напрыклад, звяртаўся «ўкраінскі журналіст, які праводзіў расследаванне з нагоды магчымага ўдзелу беларускіх войскаў ва ўварванні ва Украіну».

    Паводле слоў журналіста, яго затрымалі менавіта «за гэта» — за інтэрв’ю медыям, прызнаным беларускімі ўладамі «экстрэмісцкімі фарміраваннямі».

    25 кастрычніка глабальная сетка IPI ( Іnter­na­tion­al Рress Іnsti­tute) запатрабавала вызвалення Ільяша.

    Ігар Ільяш — журналіст і муж палітзняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай), якая з 2020 года знаходзіцца ў зняволенні па абвінавачанні за прафесійную дзейнасць. Яе асудзілі да 8 гадоў і 3 месяцаў пазбаўлення волі. Ігар Ільяш прынцыпова не хацеў з’язджаць з Беларусі, каб мець магчымасьць рыхтаваць перадачы для жонкі і ездзіць да яе на спатканні ў гомельскую калонію  № 4.

    За журналістцкую дзейнасць Ігар Ільяш таксама трапляў пад рэпрэсіі сілавікоў. Так, у лістападзе 2020 года Ільяша арыштоўвалі на 15 сутак за «ўдзел у пікетаванні». У ліпені 2021 года яго таксама затрымлівалі на 15 сутак падчас масавых вобшукаў і затрыманняў незалежных журналістаў па ўсёй Беларусі. Тады ў кватэры журналіста правялі ператрус, забралі тэхніку і кнігі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці