• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Павел Левінаў выйшаў з‑пад арышту і правёў першую прэс-канферэнцыю пра ўмовы ў ізалятары часовага ўтрымання

    Віцебскі праваабаронца, БАЖавец Павел Левінаў адбываў 15 сутак арышту за нібыта ўдзел у несанкцыянаваных масавых акцыях 25 і 26 сакавіка. Ідучы “на суткі”, ён заявіў, што будзе не проста “сядзець”, а правядзе маніторынг умоваў утрымання ў ІЧУ.

    Падчас арышту калегі, аднадумцы, сябры Паўла перадавалі яму перадачы, а галоўнае — падтрымлівалі маральна.  Першыя словы, якія Левінаў сказаў, выйшаўшы на ганкі з ІЧУ, — гэта былі словы падзякі: ён распавёў, што за 15 дзён атрымаў больш за 70 паштовак і лістоў з розных гарадоў Беларусі, а таксама з замежжа. Распавёў таксама й тое, што допісы, адрасаваныя яму, цэнзураваліся. Але цэнзураваць выявы на паштоўках і канвертах  і супрацоўнікаў ізалятару не было магчымасці. І пажаданні “Будзь вольны, як птушка!”, “Віцебск заўжды з табой!” на паштоўках ад віцебскіх БАЖаўцаў даходзілі бесперашкодна.

    Паводле Паўла Левінава, высілкі віцебскіх праваабаронцаў, якія дамагаліся паляпшэння ўмоваў утрымання ў ІЧУ, не  былі дарэмнымі, і ў параўнанні з мінулымі арыштамі адбываць гэты было адносна прымальна. Але, кажа Павел Левінаў, рэгуляванне парадкаў у падбных установах трэба давяраць грамадскасці, а не сістэме МУС. Гэта было б карысна: умовы ўтрымання не былі б таямніцай, а пра любое парушэнне тут жа стала б вядома самым шырокім колам. Апрача гэтага, людзі б ведалі дакладна, што чакае арыштаванага за сценамі ІЧУ, і гэта мела б выхаваўчы эфект.

    З сябрамі, а галоўным чынам з журналістамі, якія прыйшлі сустракаць Паўла, ён размаўляў з паўгадзіны. А больш грунтоўную прэс-канфернцыю абяцаў арганізаваць праз пару тыдняў, каб паведаміць прадстаўнікам СМІ болеё інфармацыі пра вынікі свайго маніторынгу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці