• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пасля арышту выйшаў на волю журналіст Сяргей Гардзіевіч

    Увечары 8 лютага скончыўся тэрмін адміністрацыйнага пакарання для былога палітвязня і журналіста з Драгічына Сяргея Гардзіевіча. Яго вызвалілі з ізалятара часовага ўтрымання пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Гардзіевіч адбываў пакаранне па абвінавачанні ў распаўсюдзе экстрэмісцкай прадукцыі.

    Сяргея Гардзіевіча затрымалі 24 студзеня 2024 года супрацоўнікі Драгічынскага РАУС.  У дачыненні да яго міліцыянты склалі пратакол паводле артыкула 19.11 Адміністрацыйнага кодэкса (распаўсюд, выраб, захоўванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці).

    Да разгляду справы ў судзе журналіста  змясцілі за краты. Праз два дні, 26 студзеня, суддзя Драгічынскага раёна Юлія Кукса прызнала Гардзіевіча вінаватым у правапарушэнні і прызначыла пакаранне арыштам.

    Сяргея Гардзіевіча абвінавацілі ў распаўсюдзе праз сацыяльныя сеткі ў лістападзе 2023 года «экстрэмісцкай прадукцыі». Справа тычыцца рэпосту публікацыі, размешчанай на сайце выдання «Ганцавіцкі час». Якая менавіта публікацыя мелася на ўвазе — невядома, але ў пратаколе было пазначана, што зроблена гэта з інтэрнэт-рэсурсу, які прызнаны ў Беларусі «экстрэмісцкім».

    Журналіст спрабаваў давесці, што ў яго дзеяннях няма складу адміністрацыйнага правапарушэння. Больш за тое, у судзе Сяргей Гардзіевіч адзначыў, што летась у лістападзе выдаліў свой акаўнт у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте». Але гэтыя тлумачэнні суддзя Юлія Кукса не ўзяла пад увагу.

    Чытайце яшчэ:

    «Як журналісты сталі галоўнымі ворагамі Лукашэнкі». Выйшаў новы фільм пра беларускіх рэпарцёраў, пратэсты і рэпрэсіі

    Анджэя Пачобута змясцілі ў штрафны ізалятар, за 8 месяцаў яму не дазволілі ніводнага спаткання і ніводнай перадачы

    Саша Раманава: «Цяпер перыяд ахалоджвання да пратэснага парадку дня і пошуку новых аўдыторый і стратэгій»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці