• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Памёр журналіст «Настоящего времени», былы тутбаевец і свабодавец Алег Ануфрыенка

    Наш калега і сябар, журналіст «Настоящего времени» Алег Ануфрыенка памёр 13 верасня пасля раптоўнай хуткай хваробы. Яму было 35 гадоў.

    Алег працаваў на «Настоящем времени» з 2019 году, быў прадусарам тэлевізійных выпускаў навін, шэф-рэдактарам інфармацыйных праграм і рэдактарам відэа ў камандзе НВ-dig­i­tal. Да прыходу на тэлеканал ён працаваў у вядучых незалежных СМІ Беларусі, у тым ліку на Tut.by, быў журналістам расейскай службы «Радыё Свабода».

    «Я глыбока засмучаны трагічнай сьмерцю нашага калегі, — напісаў прэзыдэнт холдынгу «Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа» Джэфры Гедмін. — Мы заўсёды будзем памятаць Алега за яго цеплыню, прафэсіяналізм і бездакорную вернасьць ідэалам свабоднага і дэмакратычнага сьвету. Нашы думкі цяпер зь ягонымі роднымі і сябрамі».

    БАЖ выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім Алега.

    Чытайце яшчэ:

    Асцярожна: прапаганда! Ці трэба асвятляць і як прадзяржаўны кантэнт?

    «Создание иллюзии, что в стране всё хорошо». Как изменилась работа белорусских новостных агрегаторов после 2020 года

    Сабраныя на Марафоне салідарнасці грошы пачалі размяркоўваць паміж профільнымі арганізацыямі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці