• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Памёр пісьменнік Анатоль Казлоў

     

    Нечакана памёр пісьменнік, рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя» Анатоль Казлоў, паведамілі ў сацыяльных сетках яго калегі. Яму было 60 гадоў, піша "Наша Ніва". 

    Анатоль Казлоў нарадзіўся 28 ліпеня 1962 года ў вёсцы Асінаўка Краснапольскага раёна на Магілёўшчыне. У 1985 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт, у 1988—1990 гадах вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры АН БССР, працаваў над дысертацыяй «Сатыра і гумар у беларускай літаратуры 1920‑х — пачатку 1930‑х гадоў».

    Працаваў на адказных пасадах у часопісах «Полымя», «Маладосць» і «Нёман», у 2003–2009 гадах быў галоўным рэдактарам газеты «Літаратура і мастацтва».

    З 1991 года быў членам Саюза беларускіх пісьменнікаў, з 2006-га — членам Саюза пісьменнікаў Беларусі.

    Аўтар празаічных зборнікаў «Міражы ценяў» (1990), «І тады я памёр…» (1993), «Незламаная свечка» (2000), «Юргон» (2006),«Горад у нябёсах» (2009), «Той, хто абганяе сны» (2014).

    Чытайце яшчэ: 

    Пачаўся суд над колішнім тварам тэлеканала АНТ Дзмітрыем Семчанкам

    У Брэсце вынесены прысуд блогеру Дзмітрыю Гарбунову: 1,5 гады калоніі за допісы ў сацсетках

    Адвакат і бацька Ігара Лосіка збіраюцца тэрмінова ехаць у калонію

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці