• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Памёр беларускі фатограф Уладзімір Парфянок

    Навіну пра смерць выбітнага беларускага фатографа і культурніцкага дзеяча паведамілі Reform.by яго сябры.

    Уладзімір Парфянок перастаў выходзіць на сувязь з вечара пятніцы, 12 студзеня. Цягам выходных сябры фатографа намагаліся звязацца з ім, а ўвечары 14 студзеня прыехалі да яго дадому. На кватэры фатографа знайшлі ўжо мёртвым.

    Час і прычыны смерці творцы высвятляюцца.

    Уладзімір Парфянок — адна з выбітных постацей у беларускай фатаграфіі. Рэдактар, фатограф, прадстаўнік «новай хвалі» творчай фатаграфіі 1980‑х, куратар і адзін з заснавальнікаў галерэі візуальных мастацтваў Nova, ён зрабіў вялікі ўнёсак у развіццё беларускай фатаграфіі і культуры. Удзельнік шматлікіх выставачных праектаў у Беларусі і за мяжой. Адзін з выкладчыкаў Школы фатаграфіі ў Мінску. Куратар Нацыянага цэнтра сучасных мастацтваў, Майстэрні-музея Заіра Азгура. Пад яго ўплывам было сфарміравана не адно пакаленне фатографаў і крытыкаў фатаграфіі.

    Аўтар культавых фотасерый «Per­sona non-gra­ta», «Luci­da momen­ta», «Сад камянёў» ды іншых. Сябра Беларускага саюза мастакоў і дарадца экспертнага савета Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў.

    Чытайце яшчэ:

    Cайт kyky.org прыпыняе працу праз праблемы з фінансаваннем

    У гадавіну затрымання Андрэя Аляксандрава і Ірыны Злобінай ARTICLE 19 патрабуе вызвалення палітвязняў

    12 студзеня пачалі судзіць барысаўскага фатографа Аляксандра Зянкова

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці