Палітзняволены журналіст Дзяніс Івашын здолеў пазваніць жонцы
Пра гэта напісала жонка журналіста-расследвальніка Вольга Івашына, зазначылі праваабаронцы «Право имеют».
«Дзень сёння зранку выдаўся цудоўным. Пачаўся ён з… нечаканага тэлефанавання Дзяніса Івашына! Мы здолелі паразмаўляць усяго пару хвілінаў праз тэхнічныя складанасці з майго боку. Але ж Дзяніс паспеў павіншаваць мяне з заўтрашнімі ўгодкамі нашага шлюбу і сказаць, што я — усё самае дарагое і важнае ў яго жыцці! Я паспела яшчэ раз яго павіншаваць з народзінамі, бо мой віншавальны ліст Дзяніс пакуль не атрымаў», — распавяла спадарыня Вольга.
Яна нагадала, што юбы вязень турмы мае на тэлефанаванне да 15 хвілін. Вольга Івашына спадзяецца, што муж зможа скарыстацца сваім правам тэлефанаваць родным раз на месяц.
«Голас у Дзяніса быў, як звычайна, аптымістычны і баявы, як і ягоны настрой. Ён даведаўся трошкі навінаў пра нас, пра свайго абаронцу ды нашае лецішча, то, пэўна, застаўся задаволеным», — дзеліцца падрабязнасцямі размовы спадарыня Вольга.
З 19 чэрвеня палітзняволены Дзяніс Івашын знаходзіцца ў турме Жодзіна. Амаль два месяцы родныя не атрымлівалі ад яго лістоў.
Чытайце яшчэ:
Затрымалі журналіста Ігара Карнея
Акцыя на фэсце «Тутака»: Ціханоўская, Латушка, Івулін і іншыя падтрымалі зняволеных журналістаў
5 мировых трендов цифровых новостей, о которых нужно знать