Палітзняволеная журналістка Ксенія Луцкіна: «Збіраюся з сіламі для таго, каб ісці далей»
Журналістка Ксенія Луцкіна даслала кранальны ліст з-за кратаў
1 верасня ў 10.00 у Мінскім гарадскім судзе распачнецца суд над Ксеніяй Луцкіной, якую абвінавачваюць у змове ці іншых дзеяннях, учыненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады.
У лісце Ксенія напісала: «Салодкага мне хопіць на месяц. Месяц будзе складаны… Колькі іх яшчэ наперадзе? Аднаму богу вядома.
Мне вельмі няпроста. Час робіць сваю справу, казаць, што ўсё лёгка і проста — хлусіць, а я гэтага рабіць не ўмею. Збіраюся з сіламі для таго, каб ісці далей.
Бясконца сумую па сыну. Гэта проста непраходны боль. Не дай бог нікому гэтага перажыць. Спадзяюся на тое, што ўсе неяк уладкуецца, што ўсё будзе добра! Вельмі спадзяюся і веру ў гэта!»
Ксенію затрымалі 22 снежня 2020 на бульвары Мулявіна — недалёка ад ЦУМа, куды яна выйшла за пакупкамі. На працягу чатырох гадзін — прыкладна да 20.30 — дома ў Ксеніі праходзіў ператрус (або агляд). У яе канфіскавалі камп’ютар, тэлефон, флэшкі і дакументы.
З таго часу журналістка ўтрымлівацца ў СІЗА‑1. Ёй выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэксу (Змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады). Ёй пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 8 да 12 гадоў
Чытайце яшчэ:
Прызначана дата суда над журналісткай Ксеніяй Луцкіной
«Газете Слонимской» аннулировали свидетельство о госрегистрации
«Это светлый человек». Уехавшая из Беларуси мать-героиня рассказала, как сидела в СИЗО с главредом TUT.BY Мариной Золотовой