Ксенію Луцкіну пачнуць судзіць 1 верасня
Былую журналістку Белтэлерадыёкампаніі Ксенію Луцкіну пачнуць судзіць 1 верасня ў Мінскім гарадскім судзе. Разглядаць справу будзе суддзя Таццяна Фалькоўская.
Да жніўня 2020 года Ксенія Луцкіна працавала ў Белтэлерадыёкампаніі. Пасля выбараў яна далучылася да страйку супрацоўнікаў холдынгу, а затым сышла з пазіцыі карэспандэнта тэлеканала «Беларусь 2» і ўвайшла ў асноўны склад Каардынацыйнага савета.
Пазней Ксенія казала аб тым, што разам з іншымі журналістамі, якія звольніліся, яны плануюць стварыць «альтэрнатыўнае тэлебачанне» на YouTube. Праект развіваўся ў тым ліку пры ўдзеле Акадэміі Прэс-клуба. Першыя перадачы былі запісаныя, запуск павінен быў адбыцца ў студзені 2021.
Ксенію затрымалі 22 снежня 2020 на бульвары Мулявіна — недалёка ад ЦУМа, куды яна выйшла за пакупкамі. На працягу чатырох гадзін — прыкладна да 20.30 — дома ў Ксеніі праходзіў ператрус (або агляд). У яе канфіскавалі камп’ютар, тэлефон, флэшкі і дакументы.
З таго часу журналістка ўтрымлівацца ў СІЗА‑1. Ёй выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэксу (Змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады). Ёй пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 8 да 12 гадоў
Чытайце яшчэ:
Сайт CityDog.io перестал открываться в Беларуси
В Вильнюсе презентовали книгу «Площадь Перемен». Показываем, как это было
«Надпіс PRESS не выратуе нас ад стрэлаў расійскіх салдат»: шчыры аповед украінскіх журналістаў пра працу на вайне