• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Падтрымайце палітзняволеных журналістаў Ірыну Леўшыну і Андрэя Аляксандрава

    Праз 6 дзён дабрачынны збор будзе закрыты. Засталося сабраць менш за 1000 еўра!

    6 кастрычніка 2022 года ў Менскім абласным судзе быў абвешчаны вырак  па «справе БелаПАН» — найстарэйшага незалежнага інфармацыйнага агенцтва Беларусі.

    Суддзя Вячаслаў Тулейка прыгаварыў да 4 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму дырэктарку — галоўную рэдактарку БелаПАН Ірыну Леўшыну і да 14 гадоў узмоцненага рэжыму былога намесніка дырэктара Андрэя Аляксандрава. Андрэй таксама аштрафаваны на 1000 базавых велічыняў (32 тысячы рублёў).

    Яны абвінавачваюцца ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання, якім КДБ Беларусі лічыць журналістаў БелаПАН. Аляксандраў таксама абвінавачваецца ў «здрадзе дзяржаве», нясплаце падаткаў у асабліва буйным памеры і падрыхтоўцы грамадзян для ўдзелу ў закалотах па ч. 2 арт. 342, што выражалася ў выплаце штрафаў удзельнікам пратэстаў.

    Суд адбываўся ў закрытым рэжыме, таму ніякія дэталі працэсу грамадскасці невядомыя.

    Ірына Леўшына працавала ў БелаПАН практычна з моманту яго заснавання ў 1991 годзе. Яна заўсёды прытрымлівалася прынцыпаў сумленнасці і свабоды слова. У судзе Ірына выступілі з магутным апошнім словам. Яна не прызнала сваю віну і заявіла, што працягне паведамляць праўду людзям — цяпер вусна. Яна перакананая, што праўда не бывае дзяржаўнай ці недзяржаўнай, а журналісты не павінны быць абслуговым персаналам.
     
    Андрэй Аляксандраў — журналіст і медыямэнэджэр, былы намеснік дырэктара БелаПАН.

    Сваю кар’еру журналіста ён пачаў у Наваполацку ў недзяржаўнай газеце «Хімік». У 2011 годзе Андрэй выйграў прэстыжную стыпендыю Chevening ад МЗС Вялікабрытаніі, па якой з’ехаў вывучаць медыямэнэджмэнт у магістратуры Вестмінстэрскага ўніверсітэта. Затым ён працаваў у Лондане ў офісах 19, але ў 2014 годзе пакінуў спакойнае жыццё ў Лондане дзеля здымак фільма аб падзеях на Данбасе, пасля чаго Андрэй вярнуўся ў Беларусь, дзе з 2014 па 2018 гады працаваў намеснікам дырэктара БелаПАН.
     
    Андрэй — шматгадовы адданы заўзятар футбольнага клуба «Ліверпуль». У турме для ўзняцця духу ён кожны дзень спявае песню You’ll Nev­er Walk Alone, вядомую як гімн «Ліверпуля». Андрэй нават пераклаў яе на беларускую мову, назваўш «Ты ніколі не будзеш адзін».

    Якая сума неабходна?

    5000€ — Падтрымка палітвязняволеных журналістаў.

    ПАТРЫМАЦЬ ЖУРНАЛІСТАЎ МОЖНА ТУТ

    Чытайце яшчэ:

    «Нельзя все бросить, потому что жертвы будут обесценены». В Германии проходит конференция с участием белорусских медиа

    “Беларусь стала одной из самых опасных стран для журналистов в мире”. Интервью с Жанной Кавелие из “Репортеров без границ”

    Журналісты Свабоды атрымалі найвышэйшую ўзнагароду Амэрыканскіх глябальных мэдыя

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці