• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Падпіска «з мэтай забеспячэння праўдзівага інфармавання грамадзян» (копія дакумента)

    Да журналістаў “Еўрарадыё” трапіў дакумент, у якім адміністрацыя Ленінскага раёна Мінска просіць кіраўнікоў арганізацый падпісацца на шэраг дзяржаўных выданняў і адсправаздачыцца па выніках.

    «З мэтай забеспячэння праўдзівага інфармавання грамадзян пра сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь і ў сувязі з пачаткам падпісной кампаніі на 1‑е паўгоддзе 2016 года, адміністрацыя Ленінскага раёна г. Мінска просіць Вас арганізаваць падпіску на асноўныя рэспубліканскія і гарадскія друкаваныя выданні», – гаворыцца ў дакуменце.

    У прапанаваным спісе – “Советская Белоруссия”, “Минский курьер”, “Рэспубліка”, “Народная газета”, “Звязда” и “Вечерний Минск”.

     «Для аналізу вынікаў падпісной кампаніі» адрасатаў просяць прадставіць у адміністрацыю копіі плацёжнага даручэння  (квітанцыі), якія пацвярджаюць афармленне падпіскі.

    Дакумент падпісаў першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Валерый Вараніцкі.

    У размове з «Еўрарадыё» спадар Вараніцкі заявіў, што «чытаць газеты — гэта агульнадзяржаўная задача», і што ён чытае іх і на працы, і дома.

    А Ганна Кухлеўская – спецыялістка аддзела эканомікі, якая рыхтавала дакумент – запэўніла «Еўрарадыё», што словы пра “забеспячэнне дакладнага інфармавання” азначаюць “праўдзівую інфармацыю пра выданні, цэны”. А таксама “тое, што газеты даюць праўдзівую інфармацыю”. “Але ў нас у краіне, пэўна, няма такіх газет, якія б давалі непраўдзівую інфармацыю”, – дадала яна.

    Прымусовая падпіска ў школах: пакуль бацькі не заявяць адкрыта, праблема застанецца

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці