• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Падлога пада мной была ў крыві». Карэспандэнту Свабоды зламалі нос пры затрыманні

    Пры затрыманьні Антону Трафімовічу зламалі нос, пасьля вызваленьня ён зьвярнуўся па мэдычную дапамогу, яму наклалі чатыры швы.

     

    Антон Трафімовіч

    Увечары 15 ліпеня ў Менску ў раёне Нямігі схапілі карэспандэнта «Радыё Свабода» Антона Трафімовіча і пазаштатную карэспандэнтку агенцтва БелаПАН Віялету Саўчыц. Пазьней высьветлілася, што іх завезьлі ў Заводзкае РУУС. А 20:34 журналістаў вызвалілі.

    Незадоўга да затрыманьня Антон Трафімовіч вёў жывы рэпартаж ад будынку Цэнтральнай выбарчай камісіі. Вось што ён расказаў пра затрыманьне

    «Калі я выйшаў з вуліцы Мясьнікова на Нямігу, каля мяне прыпыніўся мікрааўтобус, адкуль выбеглі 6–7 чалавек, двое ў форме АМАПу, астатнія — у цывільным. Мне закруцілі рукі з сьпінай, засунулі ў рот руку, каб я не крычаў. Пры затрыманьні моцна стукнулі па носе.

    У мікрааўтобусе мяне пасадзілі на падлогу на калені, надзелі кайданкі за сьпінай, увесь час трымалі галавой уніз. У мяне цякла кроў, але супрацоўнікі міліцыі на гэта не рэагавалі. Уся падлога пада мной была ў крыві, вопратка таксама запэцканая кроўю.

    Ніхто не прадстаўляўся, не сказалі, на падставе чаго затрымліваюць. Проста кінулі ў мікрааўтобус і адвезьлі ў Заводзкае РУУС. Толькі там дазволілі вымыць твар ад крыві. Праз гадзіну адпусьцілі».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці