• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Новы суд над журналісткай Кацярынай Андрэевай пачнецца 4 ліпеня

    Суд будзе праходзіць у закрытым рэжыме.

    Гомельскі абласны суд прызначыў дату разгляду новай крымінальнай справы супраць журналісткі Кацярыны Бахвалавай (творчы псеўданім – Андрэева). Пра гэта паведаміла адказная за ўзаемадзеянне са СМІ спецыялістка суда Аліна Сулейка.

    Пры гэтым назваць дату пачатку судовага працэсу яна адмовілася, спаслаўшыся на тое, што судовы працэс мае быць закрытым.

    У выніку пра дату — 4 ліпеня — напісаў у сваім допісе ў Face­book муж Кацярыны Ігар Ільяш, таксама журналіст.
    Кацярына Андрэева адбывала пакаранне па першай крымінальнай справе ў жаночай калоніі ў Гомелі. 

    Яе затрымалі 15 лістапада 2020 года ў Мінску падчас вядзення жывой трансляцыі з «плошчы Перамен», калі там адбывалася акцыя памяці загіблага ўдзельніка пратэстаў Рамана Бандарэнкі. 18 лютага 2021 года Кацярыну разам з аператаркай Дар’яй Чульцовай прызналі вінаватай у арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і прысудзілі 2 гады калоніі агульнага рэжыму. З улікам месяцаў, праведзеных у ізалятары да суда, тэрмін зняволення ў Кацярыны сканчаецца сёлета ў верасні.

    Аднак нечакана ў лютым 2022 года журналістку з калоніі перавялі ў гомельскае СІЗА‑3, каб зноў праводзіць следчыя дзеянні. Гэтым разам Кацярыну абвінавацілі  ў здрадзе дзяржаве (арт. 356 Крымінальнага кодэкса РБ). Санкцыі паводле гэтага артыкула – ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі са штрафам альбо без штрафа.
    Новы судовы працэс супраць журналісткі мог пачацца значна раней, бо следства вялося няпоўных два месяцы. А вось прызначэнне даты разгляду крымінальнай справы ў судзе з невядомых прычынаў зацягвалася.

    Чытайце яшчэ:

    Аксана Колб: «У Беларусі шмат годных людзей. А дзе ж з імі яшчэ сустрэцца, як не за кратамі?»

    Як праходзіць суд на Ірынай Слаўнікавай: бацьку на пасяджэнне не пусцілі

    Пессимист. Что известно о Марке Бернштейне — арестованном редакторе википедии из Минска

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці