• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Ноч паэтаў» сёлета ахопіць сама меней 13 краінаў сьвету. Расклад імпрэзаў

    У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў Менску, як мяркуецца, ва ўрочышчы Курапаты, савецкая ўлада расстраляла 108 беларускіх інтэлігентаў, дзяржаўных, культурных дзеячаў і навукоўцаў, піша Свабода. 

    Сярод расстраляных былі 22 літаратары: паэты, празаікі, перакладчыкі, крытыкі. Найстарэйшаму з забітых камуністамі, празаіку і публіцысту Янку Нёманскаму, споўнілася 47 гадоў, а сярод самых маладых былі паэт і перакладчык Юлі Таўбін (26 гадоў), літаратурны крытык Пятро Хатулёў (25), пэдагог і школьны настаўнік Іван Жылуцкі (25).

    Расстрэл 29.10.1937 стаў самым трагічным пунктам хвалі маштабных рэпрэсій супраць нацыянальнай інтэлігенцыі Беларусі. Хваля доўжылася з 1929-га па 1938 год, мела на мэце зьнішчэньне нацыянальна арыентаваных творцаў, выкладчыкаў, службоўцаў, навукоўцаў і закранула больш за 500 выдатных дзеячаў беларускай культуры. Некалькі соцень чалавек былі высланыя за межы Беларусі, некалькі соцень расстралялі, дзясяткі адпраўленыя ў лягеры і загінулі ў ГУЛАГу, піша сайт «Ночы паэтаў».

    «Штогод у Беларусі і за яе межамі 29 і 30 кастрычніка праходзяць вечары памяці рэпрэсаваных беларусаў: паэтаў, мастакоў, выдаўцоў, вучоных, выкладчыкаў, рабочых, сялян, гараджан і вяскоўцаў. Галасы гэтых імпрэзаў — галасы ахвяр рэпрэсій у Беларусі. Але ня толькі. Сам факт правядзеньня такіх вечарын — знак нашай пашаны да папярэднікаў, нявінна зьнішчаных уладамі. Гэта і знак веры ў тое, што на папялішчы разбураных лёсаў — празь сьлёзы, пакуты і выпрабаваньні — можа гадавацца веліч няскоранай нацыі».

    Сёлета імпрэзы заплянаваныя ў 12 краінах сьвету, а таксама онлайн.

    Бэльгія

    Антвэрпэн. 29.10, 12:30. Памінальная служба і вечарына з чытаньнем вершаў у Беларускай царкве (Lange Beeldekensstraat 18–22).

    Бразылія

    Салвадор. 27.10, 14:00. Шматмоўныя паэтычныя чытаньні ў Лінгвістычным інстытуце Фэдэральнага ўнівэрсытэту Баіі (UFBA).

    Грузія

    Тбілісі. 28.10, 18:00. Вечар памяці «Ноч паэтаў» у музэі грузінскай літаратуры імя Г. Леанідзе (8 Gia Chan­turia Str.).

    Батумі. 28 кастрычніка, субота, 20:30. «Ноч расстраляных паэтаў». Пляцоўка з сонечным гадзіньнікам у парку 6 Мая (праз дарогу ад Аджарскага дому пісьменьнікаў вул. Мелікішвілі, 21.

    Таксама можаце падыходзіць а 20:20 па адрасе Парнаваз Мэпе 62а, (аКсяродак). Пройдземся невялікім шэсцем да месца правядзеньня акцыі

    ЗША

    Сан-Францыска. 29.10, 18:30. Вечар памяці «Ноч расстраляных паэтаў» (450 San Anto­nio Rd, Moun­tain View).

    Італія

    Рым. 29.10, 18.00 — імша ў Рыме. Адрас: Chiesa di San’Antonio Abate all’Esquili­no, via Car­lo Alber­to, 2, Roma.

    Флярэнцыя. 29.10, 16.30 — імша, прысьвечаная Ночы расстраляных паэтаў Беларусі. Адрас: Chiesa Par­roc­chiale di San Luca al Vin­gone; via Gae­tano Pac­chi, 3, 50018, Scan­dic­ci Firen­ze.

    Онлайн. 29.10, 19:00 — гістарычная лекцыя Мікіты Моніча і чытаньне вершаў расстраляных паэтаў і сучасных палітвязьняў. У чытаньнях будзе прымаць удзел актор трупы «La Com­pag­nia delle Seg­gi­ole» Loren­zo Car­cas­ci, а таксама актывісты з усёй Італіі. Лекцыя будзе трансьлявацца онлайн на YouTube-канале Народнай амбасады.

    Канада

    Таронта. 29.10, 19:00. Вечарына «Ноч расстраляных паэтаў» у Беларускім цэнтры Таронта (524 St Clarens ave.).

    Літва

    • Вільня. 24.10, 19:00. Ноч беларускай паэзіі ў Cre­ate­Cul­ture Space (Karmelitų g. 5);

    • Вільня. 27.10. Літаратурна-музычная вечарына ў Гасьцёўні Беларускай рады культуры (Sv. Igno­to g. 5);

    • Вільня. 29.10. 16:00. Сквэр ля Музэю акупацыі і барацьбы за свабоду (музэй КДБ).

    Нідэрлянды

    Гаага. 29.10, 14:00 Лекцыя-спэктакль Васіля Дранько-Майсюка і Алены Баяравай «Каралі беларускага Парнасу» (Laan van Meerder­voort 269) (онлайн і офлайн).

    Нямеччына

    • Бэрлін. 29.10, 19:30 Чытаньні «Ноч нерасстраляных вершаў» (Дом паэзіі, Knaack­str. 97).

    • Бохум. 21.10, 19:00 Паэтычная вечарына Belarus. Lit­er­atu­ra Incog­ni­ta. Wiesmann’s (Hochstr. 65).

    • Дзюсэльдорф. 29.10, 16:00. Лекцыя-спэктакль «Каралі беларускага Парнасу» ў выкананьні Васіля Дранько-Майсюка і Алены Баяравай. Apropo (Sel­beck­er Str. 39).

    • Мюнхэн. 24.10. «Расстраляныя паэты, нерасстраляная паэзія». Чытаньні на беларускай і нямецкай мовах у Munich Lud­wig-Max­i­m­il­ians-Uni­ver­sität München (Haupt­ge­bäude, Raum A 323).

    • Гайдэльбэрг. 28.10, 15:00. Ноч паэтаў. Neuer Hör­saal (Albert-Ueber­le-Strasse 3–5).

    Польшча

    • Беласток:

    • 15.10. Спэктакль Андрэя Саўчанкі «Сьвятло ў цемры» (паказ у межах фэсту Kierunek Wschód VII).

    • 27, 28, 29.10. Спэктакль Андрэя Саўчанкі «Сьвятло ў цемры» (паказы ў Беластоцкім тэатры лялек).

    • 28.10, 21:30. Музычна-мастацкая дзея «Край (не)расстраляных паэтаў» у беларускім асяродку «Новая зямля».

    • 29.10. Паэтычныя чытаньні «Вершы (не)расстраляных паэтаў» (у межах фэсту Prad­mo­va).

    • 29.10, 19:00. Вечарына «Ноч (НЕ) расстраляных паэтаў». Biało­s­toc­ki Ośrodek Kultury/Centrum im. Lud­wi­ka Zamen­ho­fa.

    • Варшава. 29.10, 20:00. Вольны хор. Канцэрт памяці Ночы расстраляных паэтаў. Касьцёл Сьвятога Аляксандра (plac Trzech Krzyży).

    • Гданьск. 29.10, 19:00. Вечарына «(Не)расстраляныя. Дыялёгі» у Oblack­ie Cen­trum Edukacji i Kul­tu­ry (ul. Elż­bi­etańs­ka 9/10).

    • Кракаў. 29.10, 15:00–22:00. Ноч расстраляных паэтаў. Praw­da bar (Koletek 2). Патрэбная рэгістрацыя.

    • Уроцлаў. 30.10, 18:30. Вечар паэзіі і музыкі «Ноч паэтаў». Bar­bara (Świd­nic­ka 8B). Патрэбная рэгістрацыя.

    Украіна

    Кіеў. 29.10, 18:00. Вечар (не)расстралянай паэзіі ў «Платформе 22» (Ділова, 22).

    Адэса. Канатная, 93.

    Львоў. 30.10. 19:00. Ніжняя зала ў Тэатры лялек (плошча Данілы Галіцкага, 1). 

    Чэхія

    Прага. 29.10, 18:00. Вечар памяці «Ноч (не)расстраляных паэтаў» (Cafe Time Music — Kavár­na Muzea Hud­by, Karmelit­ská 2, 118 00 Malá Strana).

    Эстонія

    Талін. 29.10, 15.00. Вечар беларускай паэзіі ў памяць пра расстраляных у 1937 годзе беларускіх паэтаў. Кнігарня Rah­va Raa­mat у гандлёвым цэнтры Viru keskus (Viru väl­jak 4/6).

    Онлайн

    28.10, 10:00 па часе Бразыліа (Бразылія) / 18:00 па Менску. Онлайн-сустрэча з чытаньнем вершаў рэпрэсаваных беларускіх паэтаў/паэтак ХХ-ХХІ стст. па-беларуску і па-партугальску. Запісацца (па-партугальску).

    29.10. Онлайн-сустрэча беларусаў ЗША, удзельнікі якой зьбяруцца з мэтай ушанаваньня памяці беларускіх літаратараў, забітых у Чорную ноч з 29-га на 30-га кастрычніка 1937 году.

    29.10, 19:00 — гістарычная лекцыя Мікіты Моніча і чытаньне вершаў расстраляных паэтаў і сучасных палітвязьняў. У чытаньнях будзе прымаць удзел актор італьянскай трупы «La Com­pag­nia delle Seg­gi­ole» Loren­zo Car­cas­ci, а таксама актывісты з усёй Італіі. Лекцыя будзе трансьлявацца анлайн на YouTube канале Народнай амбасады.

    Чытайце яшчэ:

    «34. Гэта не лічбы, а нашы сябры і блізкія за кратамі». Марафон салідарнасці са зняволенымі журналістамі працягваецца

    Вайна скончыцца. Калі-небудзь. У нашых фэйсбучных баталіях. Барыс Гарэцкі пра ўражанні ад паездкі ў Кіеў

    «Вся страна сейчас живет так, как годами жили пострадавшие от домашнего насилия». Большой разговор с Ольгой Горбуновой

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці