Нідэрландская кампанія прадала «Яндэкс» расіянам
Нідэрландская Yandex N.V. заключыла здзелку па продажы бізнесу «Яндэкса» за 475 млрд расійскіх (каля 5,2 млрд даляраў) рублёў кансорцыуму інвестараў і перастане быць галаўной кампаніяй, гаворыцца ў прэс-рэлізе.
Новай галаўной кампаніяй «Яндэкса» стане зарэгістраваная ў Калінінградскай вобласці Міжнародная кампанія акцыянернае таварыства (МКАТ) «Яндэкс» — прыватная кампанія, акцыі якой будуць гандлявацца на Маскоўскай біржы.
Генеральным дырэктарам «Яндэкса» застанецца Арцём Савіноўскі.
«Яндэкс» захавае бізнэс, сэрвісы і актывы Групы Yandex N.V., за выключэннем замежных стартапаў (Nebius, Toloka, Avr ide і TripleTen) і дата-цэнтра ў Фінляндыі.
Да 31 ліпеня гэтага года Yandex N.V. павінна змяніць назву і спыніць выкарыстоўваць брэнды «Яндэкса». Кампанія атрымае абмежаваныя правы на выкарыстанне часткі тэхналогій «Яндэкса» да канца 2024 года.
Чытайце яшчэ:
Папаўненне ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў: дадатак у Google Play «Радыё Свабода», старонкі «Еўрарадыё» ў сацсетках і іншыя рэсурсы
Саша Раманава: «Цяпер перыяд ахалоджвання да пратэснага парадку дня і пошуку новых аўдыторый і стратэгій»
«Защиты не предусмотрено» и «мордой в пол». Белорусский юрист и иностранные журналисты обсудили, как за ними следят