• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Нечакана выйшаў на волю журналіст Радыё Свабода Алег Грузьдзіловіч

    21 верасьня 63-гадовы Алег Грузьдзіловіч, якога асудзілі на 1,5 года зьняволеньня, выйшаў на волю з магілёўскай калёніі № 15. Грузьдзіловіч прабыў за кратамі амаль 9 месяцаў.

    Пасьля вызваленьня Алег разам з жонкай Мар’янай выехаў у Літву.

    Алег Грузьдзіловіч з жонкай Мар'янай пасьля вызваленьня

    У калёніях застаюцца журналісты Радыё Свабода Андрэй Кузьнечык і Ігар Лосік.

    «У Алега скралі час, пакуль ён быў несправядліва зьняволены, які ён і ягоная сям’я ніколі ня вернуць, і я вельмі шчасьлівы, што цяпер ён узьяднаецца са сваёй жонкай і іншымі блізкімі, — сказаў прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода (RFE/RL) Джэймі Флай. — Я ўдзячны прадстаўнікам міжнароднай і праваабарончай супольнасьці за няспынную падтрымку ў справе Алега, але нашая праца не скончаная. Ігар Лосік і Андрэй Кузьнечык таксама павінны быць неадкладна вызваленыя».

    На нядаўняй нарадзе Аляксандар Лукашэнка прапанаваў разгледзець праект амністыі для зьняволеных да Дня народнага адзінства, дадаўшы, што «яна дапушчальная толькі ў адносінах да тых, хто рэальна гэтага заслугоўвае». Генпракурор Андрэй Швед заявіў, што пад амністыю можа патрапіць ад 8 тысяч вязьняў. Аднак законапраект аб амністыі пакуль не паступіў у Палату прадстаўнікоў.

    Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА

    Перасьлед Алега Грузьдзіловіча

    • 16 ліпеня 2021 году сілавікі прыйшлі ў менскі офіс Радыё Свабода, вырвалі камэры відэаназіраньня на паверсе і выламалі трое дзьвярэй у офісе. Сканфіскавалі тэхніку. Таксама зь ператрусам прыйшлі да Алега Грузьдзіловіча, які пазалетась быў пазбаўлены акрэдытацыі МЗС Беларусі. Яго затрымалі і пакаралі арыштам на 10 дзён. Ніякіх абвінавачаньняў тады ня выставілі.

    • Алега Грузьдзіловіча затрымалі паўторна 23 сьнежня і замянілі яму меру стрыманьня з абавязаньня яўкі на ўтрыманьне пад вартай, перавялі ў СІЗА № 1 Менску на вуліцы Валадарскага. Сьледчыя выставілі яму абвінавачаньне паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэксу — арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.

    • 3 сакавіка 2022 году Грузьдзіловіча асудзілі на паўтара года пазбаўленьня волі нібыта за арганізацыю масавых беспарадкаў і ўдзел у іх летам і ўвосень 2020 году. Нібыта Алег спыніў грамадзкі транспарт 16 жніўня на плошчы Незалежнасьці, 11 кастрычніка — на вуліцы Кальварыйскай, і 18 кастрычніка — на Партызанскім праспэкце. «Менсктранс» выставіў Алегу Грузьдзіловічу тры грамадзянскія пазовы — агулам на суму 56 979 рублёў 68 капеек.

    За кратамі цяпер застаюцца кансультант Радыё Свабода Ігар Лосік, асуджаны на 15 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму, і журналіст Свабоды Андрэй Кузьнечык, асуджаны на 6 год калёніі ўзмоцненага рэжыму па абвінавачаньні ў «стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня» (арт. 361–1 КК).

    Чытайце яшчэ:

    Вырак Ксеніі Луцкіной будзе абвешчаны 28 верасня. У апошнім слове Ксенія папрасіла суд аб гуманнасці

    Больш за 400 дзён за кратамі. Фігурантаў справы БелаПАН вярнулі ў суд

    Вольга Івашына — пра мужа і тое, як з яго зрабілі шпіёна. Відэа

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці