Вольга Івашына — пра мужа і тое, як з яго зрабілі шпіёна. Відэа
Вольга Івашына, жонка журналіста-раследвальніка з Гродна Дзяніса Івашына, у праграме «Мы вернемся» распавяла, як з яе мужа ў Беларусі зрабілі ўкраінскага шпіёна і асудзілі на 13 гадоў.
Дзяніс Івашын — журналіст-расследавальнік. Ён вядомы сваімі раследаваннямі пра ўплыў «русского мира» на Беларусь, пра скандальную забудову ў Курапатах і пераход былых украінскіх «беркутаўцаў» у сілавыя структуры Беларусі. Яго абвінавацілі ў супрацы з украінскай разведкай. Спачатку за дэанон супрацоўнікаў украінскага «Беркута», якія пасля 2014 года знайшлі працу ў беларускай міліцыі, яго вінавацілі па артыкуле аб умяшанні ў дзейнасць міліцыі. Але пазней журналісту выставілі абвінавачанне яшчэ і ў здрадзе дзяржаве.
Да суда Івашына паўтара года ўтрымлівалі ў гродзенскай турме — адной з самых строгіх турмаў Беларусі. 12 верасня Гродзенскі абласны суд прысудзіў журналісту 13 гадоў і 1 месяц калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Суд цягнуўся месяц у закрытым рэжыме, бо на працэсе «разглядалі дадзеныя, якія складаюць дзяржаўную таямніцу». Таксама гродзенскаму журналісту прысудзілі штраф памерам у 150 базавых велічынь (4 800 рублёў). Акрамя гэтага, Івашын мусіць выплаціць маральную кампенсацыю дзевяці пацярпелым — па 2 000 рублёў кожнаму.
Яшчэ ў пачатку 2021 года жонка Дзяніса Івашына Вольга пераехала ў Польшчу, каб працягнуць справу мужа. У інтэрв’ю MOST яна распавяла пра Дзяніса і яго дзейнасць у Беларусі, а таксама пра судовую справу.
Чытайце яшчэ:
Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні Івана Мураўёва i Яўгена Меркіса палітычнымі зняволенымі
Вярхоўны Суд пакінуў без зменаў прысуд журналісту з Баранавічаў за фота расійскага ваеннага самалёта
Брыфінгі Мінабароны РФ, бітва за ўраджай, перапосты прапагандыстаў. Што расказваюць чытачам раёнкі?