• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вярхоўны Суд пакінуў без зменаў прысуд журналісту з Баранавічаў за фота расійскага ваеннага самалёта

    Апеляцыйная скарга на прысуд баранавічскаму журналісту Юрыю Ганцарэвічу разглядалася 20 верасня ў Вярхоўным Судзе Беларусі. Як даведаліся калегі з выдання Intex-Press, скарга была адхілена і прысуд застаўся без зменаў – два з паловай гады калоніі агульнага рэжыму.

    Нагадаем, Юрыя Ганцарэвіча затрымалі за тое, што 2 сакавіка 2022 года ён адправіў фотаздымак расійскага вайсковага самалёта з подпісам «аэрадром Баранавічы» ў чат-бот незалежнага інтэрнет-выдання «Радыё Свабода».

    Гэта стала падставай для крымінальнай справы паводле часткі 1 артыкула 361–4 Крымінальнага кодэкса РБ (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

    Справу Юрыя Ганцарэвіча разглядаў Брэсцкі абласны суд. У ходзе працэсу журналіст цалкам прызнаў сваю віну. Пракурор Аляксей Ярошык запатрабаваў пакараць журналіста тэрмінам зняволення на 2 гады 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Менавіта такі вырак і агучыў суддзя Мікалай Грыгаровіч.

    Чытайце яшчэ:

    Брыфінгі Мінабароны РФ, бітва за ўраджай, перапосты прапагандыстаў. Што расказваюць чытачам раёнкі?

    Ваенна-палітычнага аглядальніка Ягора Лебядка Лукашэнка пазбавіў звання “старшы лейтэнант”

    В Беларуси заблокировали новостной сайт Blizko.by

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці