Навуковец і сустваральнік самвыдата «Pamylka» Юрый Адамаў атрымаў тры гады калоніі
Як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», палітзняволенага асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Такі прысуд Юрыю Адамаву вынесла суддзя Дзіна Кучук 24 ліпеня 2023 году ў Мінскім гарадскім судзе.
Праваабаронцы зазначаюць, што палітвязня прызналі вінаватым паводле арт. 361–2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці). Бок абвінавачання падтрымаў пракурор Раман Бізюк.
Юрый Адамаў быў затрыманы напачатку сакавіка і змешчаны ў СІЗА‑1 на Валадарскага. У праўладных СМІ адразу з’явілася інфармацыя, што спадар Адамаў заданаціў 24 ахвяраванні «BySol» і «ByHelp» на агульную суму 1590 долараў., за што, па іх сцвярджэнні, і быў пакараны.
Юрый — удзельнік беларускай супольнасці за свабоднае праграмнае забеспячэнне, а таксама сустваральнік навукова-папулярнага самвыдата «Pamylka». Праваабаронцы распавядаюць, што ён вучыўся тэарэтычнай фізіцы ў БДУ, пасля атрымаў PhD ва ўніверсітэце Уорыку (Англія) у кірунку «фізіка кандэнсаваных станаў». Ён рабіў Postdoctoral-даследаванне ў Брукгэйвэнскай нацыянальнай лабараторыі (штат Нью-Ёрк, ЗША) аб удасканаленні лікавага мадэлявання для моцна карэляваных сістэмаў. І яшчэ адно Postdoctoral-даследаванне ў тэорыі фізікі кандэнсаваных станаў у Тэхаскім універсітэце A&M (ЗША).
Чытайце яшчэ:
Публікацыя фільма пра пратэсты выклікала гучны рэзананс. Прычына — у бяспецы. Што кажуць аўтар і медыя?
Ольга Лойко: Если есть идея, как освободить политзаключенных без переговоров и уступок, озвучьте, но я ее не вижу
У суботу — анлайн-марафон салідарнасці «Нам не ўсё адно!» Сабраныя грошы пойдуць на падтрымку палітвязням і іх родным