• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Марафон салідарнасці працягваецца: палітзняволеных журналістаў падтрымалі ў Германіі

    Былыя палітвязні кажуць, што кожнае слова падтрымкі, якое даносіцца з волі, надае сілаў і вельмі натхняе. Таму так важны марафон салідарнасці са зняволенымі журналістамі. На гэты раз ён прайшоў у Берліне.

    У культурным берлінскім цэнтры сабраліся журналісты і дзеячы культуры з Германіі, Беларусі, Эрытрэі і Расеі.

    У знак падтрымкі нашых калегаў, якія знаходзяцца за кратамі, удзельнікі акцыі ўзнялі іх партрэты. Нагадаем, цяпер у месцах несвабоды — больш за 30 прадстаўнікоў медыя.

    Падчас мерапрыемства, якое было арганізавана літаратурнай платформай Weit­er Schreiben і Інстытутам Гётэ ў выгнанні, прайшла сустрэча журналістак і паэтак Сабіны Брыло (Беларусь) і Йіргалем Фіссеха (Эрытрэя). Аўтарак аб’ядноўвае падобны лёс: дыктатура на радзіме і жыццё ў выгнанні.

    У межах праекта Weit­er Schreiben паэткі пісалі адна адной лісты, у якіх абменьваліся меркаваннямі аб катастрафічнай сітуацыі з правамі чалавека ў іх краінах. У перапісцы шмат болю, пакут і страху.

    Падзякаваць БАЖ праз Patre­on

    Нагадаем, марафон салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі рэпарцёрамі стартаваў у Вільні 3 траўня з сумеснай акцыі БАЖ і Саюза журналістаў Літвы.

    Да прапановы ўжо далучыліся ў Швецыі, Фінляндыі, Даніі і іншых краінах.

    БАЖ заклікае калег ва ўсім свеце падтрымаць акцыю салідарнасці! Вы можаце раздрукаваць партрэты зняволеных калег, сфатаграфавацца з імі ў пазнавальных месцах вашага горада (не ў Беларусі) і апублікаваць у сацыяльных сетках з тэгамі #СвабодуЖурналістам і #BecauseThe­Jour­nal­ist, а таксама даслаць нам на адрас office@baj.media ці intercomm@baj.media .

    #СвабодуЖурналістам
    #BecauseThe­Jour­nal­ist

    Чытайце яшчэ:

    Андрэй Бастунец: Незалежныя медыі ачомаліся, але, калі сітуацыя не зменіцца, трэба думаць, як жыць далей

    «Я не веру, што пасля смерці Лукашэнкі прыйдзе іншы дыктатар». Размова з беларускамоўным дэпутатам літоўскага Сейма

    Яўген Валошын: Беларусам таксама давядзецца зрабіць свой выбар, сказаць «пара»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці