• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Набылі кватэру ў іпатэку пад 4,5% гадавых на 30 гадоў»: як сям’я беларускіх журналістаў пераехала ў Амерыку

    Таццяна разам з мужам пераехалі ў ЗША ў 2016 годзе — выйгралі грын-карту. Муж працягвае працаваў журналістам, жонка зараз у дэкрэтным адпачынку. Пара распавяла "Нашай Ніве", як ім удалося купіць нерухомасць у Штатах і колькі там за гэта трэба выкласці.

    Таццяне 38 гадоў, зараз яна ў дэкрэтным адпачынку. Да 2020-га жанчына працавала журналісткай. 

    «Муж працягвае быць журналістам, — расказвае яна. — Неяк наткнулася ў мясцовай беларускай групе на апытанне, колькі гадоў вам спатрэбілася, каб рашыцца на ўласную нерухомасць у ЗША. Большасць людзей адказала, што яны набылі жытло на працягу першых трох гадоў.

    Першапачаткова ўсім здаецца, што цэны тут на нерухомасць непад’ёмныя. Адчуванне, што гэта недаступная амерыканская мара. Але потым хтосьці са знаёмых з падобным дастаткам купляе нерухомасць і ты разумееш, што гэта рэальна. У ЗША гэта магчыма дзякуючы іпатэцы», — расказвае Таццяна. 

    Многія ў ЗША купляюць жытло ў іпатэку. Нават тыя, у каго ёсць свабодныя грошы. 

    У 2019‑м Таццяна даведалася, што ў суседні горад «прыходзіць» кампанія Ama­zon.

    «Убачылі, як пачалі з‑за гэтага расці цэны, на арэнду ў тым ліку, — тлумачыць яна. — Жытло ў арэнду часцей за ўсё тут — гэта вялікі жылы будынак, якім кіруе менеджар.

    Мы таксама сталі мітусіцца. Паспелі ўскочыць у апошні вагон: купілі даражэй, год таму цана нашай кватэры была меншай. За наступныя тры гады яна падаражэла на 100 000 даляраў.

    Узялі менавіта кватэру, бо прывыклі, што ёсць домакіраўніцтва, якое клапоціцца аб прылеглай тэрыторыі. Нават калі пацячэ дах, то мы за яго рамонт не плацім. У сваім доме давялося б выкладваць буйную суму за гэта, рамонт тут вельмі дарагі». 

    Цэны на нерухомасць у ЗША вельмі розныя. Усё залежыць ад штата, горада, раёна. Самае дарагое жытло, напрыклад, у Сан-Францыска, Нью-Ёрку, Вашынгтоне, Бостане.

    «У Александрыі ў нас дом не ў старым горадзе. Сам будынак адносна новы — 1996 года. Мы знаходзімся бліжэй да ўскраіны, але метро ёсць. Дарэчы, Александрыя старэйшая за Вашынгтон, падобная да еўрапейскага горада. Мусіць, гэтым яна нас і прывабіла», — расказвае Таццяна. 

    У раёне, у якім жыве сям’я, дамы каштуюць ад 800 000 да 1 000 000 даляраў, кватэры — ад 400 тысяч. 

    Таццяна з мужам паспелі набыць кватэру за 365 тысяч. Па беларускіх мерках яна пяціпакаёвая. У ЗША ж пакоі лічацца па колькасці спальняў. Іх у пары дзве. 

    «Калі верыць сайтам нерухомасці, то цяпер наша жытло каштуе 450 тысяч даляраў. І гэта не самы дарагі раён. Цана тут будзе залежаць ад наяўнасці тых ці іншых школ. У нас яны не самыя лепшыя. Ёсць іх рэйтынг, які звязаны з колькасцю вучняў, паспяховасцю, складам настаўнікаў. У маіх дзяцей сярэдняя школа — рэйтынг 6 з 10. У тых раёнах, дзе ён ад 8, цэны на кватэры могуць стартаваць ад 800 000 даляраў.

    Мая сяброўка жыве ў суседнім горадзе Арлінгтан, таксама ў прыгарадзе Вашынгтона, у іх цэны на дамы пачынаюцца ад 1,4 мільёна. Прычым за гэтыя грошы ты не купіш нейкі шыкоўны дом. Мы такія будынкі называем «куратнікі» — аднапавярховая плюшка, 1960‑х гадоў пабудовы. Дарагая зямля, школы добрыя, ад таго і высокі попыт на такое жытло», — кажа яна. 

    У Мінесоце, Агаё, Тэхасе нерухомасць нашмат таннейшая. Вялікі дом там можна купіць за 150 тысяч даляраў.

    «У нашым шматкватэрным доме 4 паверхі. Кватэра двухузроўневая, на апошнім паверсе. У самім доме — басейн, трэнажорная зала. Побач возера. Месца ў цэлым добрае.

    Дзве спальні, ёсць гасцёўня, сталовая, прахадны пакой, верхні паверх можна выкарыстоўваць як кабінет, у нас там кіназала. Усё гэта каля 130 квадратных метраў», — апісвае Таццяна. 

    Для таго, каб набыць жытло ў іпатэку ў ЗША, трэба зрабіць першы ўзнос. Як мінімум — 5 адсоткаў. 

    «Калі ўносіш толькі 5, то гэта гаворыць пра цябе як пра не вельмі добранадзейнага спажыўца крэдыту. Таму таксама налічваюць зверху страхоўку на выпадак, калі ты раптам перастанеш плаціць. І гэта, канешне, павялічвае месячную суму выплаты. Людзі імкнуцца назапасіць на ўзнос, каб ён першапачаткова быў 20 адсоткаў. Калі плаціш столькі, то страхоўка не трэба.

    Мы таксама так зрабілі, на ўзнос пайшлі грошы ад продажу двухпакаёвай кватэры ў Мінску — 66 000 даляраў. І нам трэба было даплаціць яшчэ зверху 9000, не хапала. Іх мы ўзялі з назапашванняў», — расказвае Таццяна. 

    Іпатэку сям’я аформіла пад 4,5% гадавых. 

    «Яна на 30 гадоў, — кажа жанчына. — У кавідны год вельмі моцна сталі зніжацца працэнтныя стаўкі і банкі дазволілі зрабіць рэфінансаванне, штомесячныя плацяжы сталі ніжэйшыя. Цяпер у нас стаўка 2,9% гадавых. На гэты момант выдаюць новыя крэдыты пад 4,9%. Пасля таго, як я ў Мінску купляла кватэру з крэдытам пад 35 адсоткаў, то мне тут стаўкі здаюцца больш камфортнымі. Сумы, вядома, іншыя, але значна прыемней разумець, што ты выплачваеш асноўны доўг, а не толькі гасіш адсоткі». 

    Да таго як пара набыла жытло, яны арэндавалі кватэру. Сума, якую яны плацілі за яе, такая ж самая, як цяпер за іпатэку ў месяц. 

    «Гэта 2200 даляраў. Сюды ўваходзіць пагашэнне крэдыту, аплата абслугоўвання дома (470 даляраў). Памер аплаты за электрычнасць і газ залежыць ад пары года. Зімой — 130—150 даляраў за газ, таму што ў нас ацяпленне на ім, летам — 30. Але ў гэты перыяд вырастае электрычнасць, таму што кандыцыянер працуе. У цэлым каля 180 даляраў ідзе на электрычнасць і газ незалежна ад сезона.

    Тут можна, дарэчы, знайсці арэнднае жыллё танней без басейна, без трэнажорнай залы — за 1800 даляраў, напрыклад. За тысячу можна зняць толькі пакой», — дзеліцца суразмоўца. 

    Падатак на нерухомасць у ЗША таксама існуе.

    «Я не ведаю, колькі ён у нас, бо пры афармленні іпатэкі ён разлічваецца аўтаматычна. З гэтых 2200 нейкая частка ідзе на гэты падатак. Ведаю, што нашы знаёмыя, у якіх вялікі дом за 4 000 000 даляраў, плацяць падатак 12 000 у год», — кажа Таццяна. 

    Шукала сям’я кватэру некалькі месяцаў: пачалі ў лютым, а знайшлі ў маі. У жанчыны быў цэлы спіс патрабаванняў.

    «Хацела балкон, вялікія вокны, басейн (летам тут вельмі горача), школы з сярэднім рэйтынгам, парк і краму побач. У нас ад папярэдняй здымнай кватэры было 35 хвілін пешшу да прадуктовага. Машыны тады ў нас яшчэ не было.

    Тут яшчэ вельмi хутка трэба вырашаць з кватэрай. Сёння паглядзелі, калі падабаецца, то варта афармляць заяўку, бо заўтра яна ўжо можа быць прададзена. Асабліва цяпер, калі быў рэзкі попыт на крэдытаванне, жыллё разляталася вельмі хутка і па цане вышэйшай, чым тая, якую заяўлялі прадаўцы першапачаткова.

    У нас было так: у 17:00 убачылі аб’яву, у 20:00 паглядзелі з рыэлтарам, падпісалі заяўку, на наступную раніцу гаспадар прымаў рашэнне, каму ён яе хоча прадаць. Ён абраў нас, мы прапанавалі на 5000 даляраў больш за цану ў аб’яве, але гэта было менш, чым іншыя. Відаць, спадабаліся. Сам гаспадар выйшаў на пенсію, з’язджаў жыць у Фларыду. Потым яшчэ сышоў месяц на афармленне дакументаў, але мы былі ўжо патэнцыйнымі ўладальнікамі», — тлумачыць жанчына.

    У ЗША лічыцца добрай практыкай, калі былы ўладальнік перад продажам робіць касметычны рамонт — фарбуе сцены, перакладае дывановае пакрыццё.

    Звычайна кватэры прадаюцца без мэблі, толькі з кухонным гарнітурам.

    «Калі гаспадары нічога не робяць, такія кватэры з асцярогай купляюць людзі, значыць туды давядзецца шмат укласці, — расказвае Таццяна. — У нас кватэра была ў добрым стане, але бесхарактарная, звычайная. У 2020‑м я сама пачала рабіць рамонт, калі з‑за пандэміі пачалі праводзіць дома шмат часу. Таксама касметычны: недзе плітку пераклалі, недзе сцяну пафарбавалі ў яркі колер. Зрабілі ў спальні адну са сцен драўляную. Я нават пачала весці блог пра гэта. Назвала яго ў гонар майго бацькі, які сам пабудаваў дом. Дарэчы, кватэра з добрым рамонтам потым добра сыдзе пры продажы.

    Але рамонт ў нас вельмі бюджэтны. Раблю ўсё сама, матэрыялы імкнуся шукаць па выгадных цэнах, на зніжках. Мусіць, за некалькі гадоў 5000 уклала. Калі наймаць будаўнікоў, то гэта вельмі дорага. Тут іх паслугі каштуюць прыкладна столькі ж, як і лекара. Проста выклік майстра — 100 даляраў.

    У нас у гасцёўні неяк трэба было павесіць лямпу і вентылятар, складанасць у тым, што столі высокія. У нас і драбіны не было, і ў электрычнасці мы не разбіраемся. Выклікалі майстра, ён узяў за гэта 750 даляраў. За сантэхніка (цячы кран пачаў) — 130. Пыталася, колькі каштуе замяніць ванну (без кошту яе самой) — 11 000. Любая ручная праца тут каштуе грошай. Тут электрык не п’янтос, які гатовы працаваць за бутэльку гарэлкі, а паважаная, добра аплатная прафесія».

    Чытайце яшчэ:

    Іспанія, Партугалія, Таджыкістан: высветлілі, дзе адпачываюць скандальныя прапагандысты

    “Грустный Коленька” і «экстрэмісты»: што чытаюць чыноўнікі, дыпламаты і сілавікі

    Рэдактар «Еўрарадыё» Зміцер Лукашук едзе ў гастрольны тур па ЗША разам з Лявонам Вольскім і гуртам J:МОРС

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці