• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Мы і далей працягнем расказваць праўду». Гродзенскі суд прызнаў сацсеткі Кулевіча і MOST «экстрэмісцкімі»

    Гродзенскі суд прызнаў сацыяльныя сеткі галоўнага рэдактара MOST Media Руслана Кулевіча, праграму на YouTube «Мы вернёмся», сацыяльныя сеткі MOST і лагатып медыя «экстрэмісцкай» прадукцыяй.

    Галоўны рэдактар, сацсеткі і лагатып

    23 студзеня 2023 года суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў інфармацыйную прадукцыю сацыяльных сетак галоўнага рэдактара MOST Media Руслана Кулевіча «экстрэмісцкай». Цяпер да «экстрэмісцкай» адносяцца персанальныя старонкі Руслана Кулевіча ў VKFace­book, «Одноклассниках», Insta­gram. Аўтарская праграма Кулевіча на YouTube «Мы вернёмся» па рашэнні суда таксама з’яўляецца «экстрэмісцкай».

    Таксама гродзенскі суд вырашыў, што «экстрэмісцкай» прадукцыяй з’яўляюцца старонкі MOST Media у Insta­gramTwit­ter«Одноклассниках»Tit­Tok, лагатып медыя.

    — Сябры, я вымушаны вам паведаміць важную навіну: мае сацыяльныя сеткі рэжым прызнаў «экстрэмісцкай прадукцыяй». У 2022 годзе яны прызналі такім наш медыяпраект MOST, а цяпер мае асабістыя сацыяльныя сеткі і відэапраграму «Мы вернёмся». Усе мы цудоўна разумеем, хто сёння ў Беларусі сапраўдны экстрэміст. Што зменіцца? Нічога! Наша каманда і далей працягне расказваць праўду. Журналіст — не злачынца.

    — Важна! Для тых, хто знаходзіцца ў Беларусі: не рабіце рэпосты і не каментуйце мае публікацыі ў профілі. Для тых, хто выехаў: робім усё як і раней. Сёння як ніколі патрэбная ваша падтрымка. Амаль 10 год я працаваў над сваёй аўдыторыяй і зрабіў сабе імя на вуліцах Гродна. Так, гэта я — той хлопец, які ганяў па горадзе на ровары і шукаў самыя крутыя навіны. Той хлопец, якога называлі «Голас вуліц» і «Самы хуткі журналіст Гродна». У 2020 годзе я вымушаны быў з’ехаць з роднага горада, краіны. Так зрабілі многія журналісты ў мэтах бяспекі. Цяпер я знаходжуся ўсяго ў 80 кіламетрах ад Гродна і будую MOST дадому. Аснова ўжо ёсць, а далей будзе больш. Беражыце сябе, не забывайце чытаць MOST і глядзець Кулевіча. Падтрымаць маю каманду вы можаце праз Patre­on, — пракаментаваў Руслан Кулевіч.

    MOST прызнаны «экстрэмісцкім» з вясны 2022 года

    Нагадаем, 28 красавіка 2022 года беларускія «ўлады» прызналі інфармацыйную прадукцыю MOST (сайт, суполкі ў VK і Face­book, Telegram-канал) «экстрэмісцкай». Гэтае рашэнне прыняў суд Ленінскага раёна Гродна. Беларускія ўлады караюць за распаўсюджванне матэрыялаў, якія яны прызналі «экстрэмісцкімі». Мы заклікаем нашых чытачоў быць уважлівымі са спасылкамі на нашы навіны і матэрыялы, а таксама з лайкамі ў сацыяльных сетках.

    Чытайце яшчэ:

    «Суразмоўца медыя павінен разумець рызыку». Дыскусія пра экстрэмізм і этыку

    Палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына перавялі ў Магілёў на “ўзмоцнены рэжым”

    В начале года независимые казахстанские журналисты столкнулись с поджогами машин, атаками на редакции и угрозами

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці