«Мову 404» цяпер можна паслухаць
Праекты audiobooks by і «Кніжны Воз» прэзентуюць аўдыякнігу пра дыскрымінацыю беларускамоўных у Беларусі «Мова 404», запісаную з удзелам сотні чалавек.
У кнізе сабраныя гісторыі людзей, якія размаўляюць па-беларуску ў сваёй краіне і маюць з гэтага праблемы.
Аўтарка і ўкладальніца выданьня — моўная актывістка Аліна Нагорная разам з мужам і аднадумцам Ігарам Случакам заснавалі ініцыятыву «Ўмовы для мовы».
«Мова — рытм сэрца. Калі хочуць знішчыць нацыю, пачынаюць з мовы. Беларускую знішчалі больш за тры стагоддзі. Дый цяпер за яе могуць зняважыць, абразіць і нават пабіць. Па-беларуску ў краіне немагчыма атрымаць адукацыю, заключыць дамову ці купіць воцат у краме — не зразумеюць. „Уразлівая“ — так UNESCO вызначае цяперашні статус беларускай мовы. Я задумала кнігу, каб паказаць маштаб праблемы. А каб штосьці вырашыць, трэба гэта ўбачыць, бо першы крок — асэнсаванне. Толькі ад нас залежыць, што будзе заўтра», — патлумачыла задуму Аліна Нагорная.
Кнігу можна паслухаць тут.
БАЖ запускае апытанне аўдыторыі, каб быць карыснымі і цікавымі тым, хто з намі даўно, і тым, хто нас яшчэ не ведае. Гэта дапаможа нам адаптаваць нашыя прадукты і кантэнт, удасканаліць іх і стаць карысным інструментам і плацдармам для развіцця беларускай незалежнай журналістыкі. Прайдзіце апытанне і дапамажыце нам стаць лепш!
Чытайце яшчэ:
БАЖ запускае апытанне аўдыторыі
“Беларуская мова жывая!” Запыталіся ў штучнага інтэлекту, якая яе сучасная роля і што будзе далей
Беларуская мова ў маркетынгу і рэкламе: сімвалічная каштоўнасць ці крыніца прыбытку?
Родная мова на польскіх хвалях. Гутарка з галоўнай рэдактаркай беларускай службы польскага радыё Ўнэт