• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Міратворац», які апублікаваў зьвесткі пра 4068 журналістаў, закрывае сайт

    Гэта вынікае з паведамленьня, разьмешчанага на сайце.

    «Прымаючы пад увагу рэакцыю, якую выклікала публікацыя сьпісу журналістаў, акрэдытаваных тэрарыстычнай арганізацыяй „ДНР“, патрабаваньнямі ўпаўнаважанай па правах чалавека Луткоўскай, а таксама вечна занепакоенага і заклапочанага Эўразьвязу, а таксама па-антыўкраінску настроеных журналістаў Украіны на чале з намесьнікам міністра інфармацыйнай палітыкі Т.Паповай, цэнтар „Міратворац“ прыняў няпростае рашэньне аб закрыцьці сайта», — гаворыцца ў паведамленьні.

    Адзначаецца, што цяпер «супрацоўнікі цэнтру праводзяць архіваваньне ўсёй наяўнай інфармацыі, якая пазьней будзе выкладзеная ў адкрыты доступ так, што кожны ахвотны зможа яе спампаваць і разгарнуць лякальна на сваім кампутары».

    Сайт «Міратворац» апублікаваў пэрсанальныя дадзеныя журналістаў Украіны і заходніх СМІ, акрэдытаваных у так званых «ДНР / ЛНР». У гэтай базе дадзеных 4068 імёнаў.

    У сераду пракуратура Кіева пачала расьсьледаваньне ў дачыненьні да публікацыі на сайце «Міратворац».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці